ЛАПАТКА — вертыкальны выступ на сцяне без базы і капітэлі (у адрозненне ад пілястры); элемент рытму і дэкору фасадаў.

ЛІХТАР — круглая або шматгранная ў сячэнні надбудова з аконнымі праёмамі над дахам; зашклёная частка даху, прызначаная для натуральнага верхняга асвятлення залы ці купала,

ЛІШТВА — прафіляванае ці арнаментальнае афармленне аконнага ці дзвярнога праёма.

ЛЮКАРНА — невялікі аконны праём на даху, купале, франтоне, прызначаны для частковага асвятлення гарышча, падкупальнай прасторы і інш. памяшканняў.

ЛЮНЕТ — арачны праём у цыліндрычным скляпенні, гарызантальна абмежаваны знізу.

МАДУЛЬЁН — дэкаратыўна трактаваная архітэктурная дэталь тыпу кранштэйна, якая падтрымлівае вынасную пліту карніза.

МАДЭРН — стыль у еўрапейскім мастацтве і архітэктуры канца 19 — пачатку 20 ст. Узнік як рэакцыя на эклек-тызм. Вызначаецца свабоднай функцыянальна абгрунтаванай планіроўкай, новымі прынцыпамі авангарднага формаўтварэння, асэнсаваннем новых канструкцый і матэрыялаў, шырокім выкарыстаннем хвалістых ліній у дэкоры і цякучых пластычных форм, крывалінейным малюнкам праёмаў, сінтэзам мастацтваў.

МАКАУКА — дэкаратыўнае завяршэнне царквы ў выгляде невялікай галоўкі.

МАНЬЕРЫЗМ — плынь у еўрапейскім мастацтве 16 ст.; апошняя ступень развіцця стылю рэнесанс. У архітэктуры ўвасобіўся праз імкненне да эстэтызацыі дэкору, падкрэсленай экстравагантнасці дэталей.

МАСКАРОН — дэкаратыўны рэльеф у выглядзе чалавечага твару або галавы жывёлы, які пераважна размяшчаецца на замках арак, аконных і дзвярных праёмаў.

МЕАНДР — старажытнагрэчаскі геаметрычны арнамент у выглядзе ломанай пад прамым вуглом лініі, якая ў цэлым глядзіцца як вузкая палоса.

МЕДАЛЬЁН — выяўленчая ці арнаментальная кампазіцыя (ляпны або разны рэльеф, размалёўка, мазаіка) у авальным або круглым абрамленні.

МЕТОПА — прамавугольная або квадратная пліта паміж трыгліфамі ў фрызе дарычнага ордэра. Метопы аздаблялі рэльефамі або жывапісам.

НАВІЦЫЯТ — паслушніцтва; установа для падрыхтоўкі да ўступлення ў члены манаскага ордэна.

НАРТЭКС (прытвор) — уваходнае памяшканне каталіцкага храма, прызначанае для наведвальнікаў ці «аглашоных», якія не мелі правоў уваходзіць у малітоўную залу. Тое ж, што бабінец у праваслаўным храме.

НЕАБАРОКА — стыль у архітэктуры канца 19 — пачатку 20 ст., заснаваны на стылізацыі форм барока 18 ст.

НЕАГОТЫКА — стыль у архітэктуры мяжы 19 і 20 ст., заснаваны на авангарднай стылізацыі 
форм сярэдневяковай готыкі.

НЕАКЛАСІЦЫЗМ — стыль у архітэктуры мяжы 19 і 20 ст., заснаваны на стылізацыі форм класіцызму.

НЕАРАМАНСКІ СТЫЛЬ — стыль у архітэктуры мяжы 19—20 ст., заснаваны на стылізацыі форм сярэдневяковай раманскай архітэктуры.

НЕАРУСКІ СТЫЛЬ — стыль у архітэктуры мяжы 19 і 20 ст., заснаваны на авангарднай стылізацыі форм стара-жытнарускага царкоўнага і церамнога дойлідства. Для стыля характэрна не кампіляцыя форм старажытнасці, а стварэнне архітэктурна-мастацкага вобраза, асацыятыўна звязанага з першакрыніцай.

НЕРВЮРА — арка з клінападобных камянёў або цаглін, якая ўмацоўвае рэбры крыжовага, стральчатага, зорчатага ці іншай формы скляпення.

НЕФ (карабель) — падоўжнае памяшканне малітоўнай залы храма, абмежаванае па баках радамі калон, слупоў, аркатур. Вылучаюць неф сярэдні, бакавы, папярочны (трансепт). Характэрны для базілікальнага тыпу храма.

ОРДЭР — пэўнае спалучэнне нясучых і нясёных частак стоечна-бэлечнай канструкцыі,іх структура і мастацкая апрацоўка. Вылучаюць тры асноўныя ордэры: дарычны, іанічны, карынф-скі. Абавязковыя састаўныя часткі ордэра: нясучыя — калона з капітэллю і базай (у дарычным без базы), нясёныя — антаблемент. Асаблівасць кожнага ордэра — у прапорцыях, прарысоўцы абломаў і формах капітэлі.