|
КАЗАЛЬНІЦА — глядзi амбон. КАНЕЛЮРЫ — вертыкальныя жалабкі на ствале калоны або пілястры. КАНСЕКРАЦЫЯ — асвячэнне касцёла біскупам. КАКОШНІК — паўкруглая ці кілепадобная несапраўдная закамара, якая мае дэкаратыўнае
значэнне. Найбольш характэрны для рускага культавага дойлідства 16—17 ст. Часта
размяшчаліся ярусамі каля асновы шатроў і барабанаў купалаў культавых будынкаў. На
Беларусі вядомы з 12 ст., пашыраны ў 2-й палавіне 19 —пачатку 20 ст. ў архітэктуры
псеўдарускага стылю. КАНСОЛЬ — выступ у сцяне ці замураваная ў яе адным канцом бэлька, якая падтрымлівае
карніз, балкон, скульптуру і інш. КАНСТРУКТЫВІЗМ — кірунак у архітэктуры, пашыраны ў 1920—30-я гг. У яго аснове —
мастацкая выразнасць спалучэнняў жорстка геаметрызаваных аб'ёмаў і лаканічных
форм, максімальная мэтазгоднасць планіро-вачных і функцыянальных вырашэнняў і
канструкцый. У архітэктуры будынкаў кантрастнае спалучэнне глухіх паверхняў сцен з
вялікімі плошчамі зашклення, плоскія дахі, гарызантальныя вокны, адкрытыя канструкцыі
і інш. КАНФЕСІЯНАЛЬ (спавядальня) — элемент касцельнага начыння, прызначаны для
здзяйснення хрысціянскага таінства — споведзі. Пераважна размяшчалася каля сцяны
нефа. КАНЦЭЛЬ — агароджа, якая ў інтэр'еры касцёла аддзяляе апсіду ці прэсбітэрый. КАПІТУЛА — агульны сход кіраўніцтва ордэна і прадстаўнікоў кляштараў. КАПІТЭЛЬ — пластычна вылучаная верхняя частка вертыкальнай апоры (пілона, калоны,
слупа, пілястры), якая перадае нагрузку ад верхняга перакрыцця (архітрава, бэлькі). КАПЛІЦА — невялікае культавае збудаванне, якое не мае асобнага памяшкання для
алтара. Будаваліся пераважна ў гонар нейкай падзеі царкоўнага або дзяржаўнага жыцця.
Магнаты і шляхта ставілі капліцы для малітвы і пахаванняў пры сваіх дварах, на могілках.
Невялікія, звычайна драўляныя капліцы ставілі пры гасцінцах, мастах, бродах. КАРАБЕЛЬ — глядзi неф. КАРМЕЛІТЫ — манахі каталіцкага жабрацкага ордэна, заснаванага каля 1154 г. ў
Палесціне. У канцы 14 ст. з'явіліся ў Польшчы, адкуль праніклі на Беларусь.
У сярэдзіне 19 ст. іх кляштары закрыты. КАРТУШ — упрыгожанне ў выглядзе мастацкі акаймаванага шчыта або паўразгорнутага
скрутка, на якім адлюстраваны герб, эмблема, надпіс. КАРЫНФСКІ ОРДЭР — адзін з трох асноўных грэчаскіх архітэктурных ордэраў.
Дэкаратыўна насычаны, надзелены лёгкімі прапорцыямі. КЕСОНЫ — квадратныя ці шматгранныя нішы-паглыбленні на столі, арке ці скляпенні, якія прызначаюцца для аблягчэння канструкцыі перакрыцця, паляпшэння акустыкі памяшкання, дэкаратыўнага аздаблення. КІВОРЫЙ — фігурнае купальнае завяршэнне вежы храма. КЛАСІЦЫЗМ — стыль у еўрапейскім мастацтве ў 17 — 1-й палавіне 19 ст. У архітэктуры Беларусі выявіўся ў канцы 18 ст. Заснаваны на творчай перапрацоўцы антычнай ордэрнай сістэмы. Архітэктуры ўласцівы строгія сіметрычна-восевыя кампазіцыі і формы, стрыманасць дэкаратыўнай аздобы. КЛЯШТАР — каталіцкі манастыр. КОНТРФОРС — мураваная папярочная сценка, вертыкальны выступ ці рабро, якія
ўзмацняюць сцяну пабудовы ў найбольш напружаным месцы; канструкцыя, якая гасіць
ціск распору ад скляпення, ціск грунту на падпорныя сценкі. Найбольш распаўсюджаны ў
гатычнай архітэктуры. КОНХА — паўсферычны кулал, які перакрывае паўцыліндрычнае ў плане збудаванне
(апсіду) ці арачную нішу (эдыкулу). КРАБ — дэкаратыўная дэталь у выглядзе стылізаванага лісця ці кветак на шчытах,
вімпергах, фіялах і іншых эле-ментах гатычнага будынка. КРАНШТЭЙН — выступ у сцяне (часта з дэкаратыўнымі завіткамі або інш. ўпрыгожаннямі),
які падтрымлівае карнізы, балконы і інш. Разнавіднасць — мадульён. КРЫПТА — скляпеністае падземнае, звычайна пад апсідай, памяшканне для ганаровых пахаванняў, можа быць у капліцы. |