|
ДАМІНІКАНЦЫ — манахі жабрацкага каталіцкага ордэна, які быў
створаны для барацьбы з ерэтычным рухам. У 13 ст. ім была перададзена інквізіцыя. На
Беларусь прыйшлі з Польшчы. Асабліва актыўна дзейнічалі ў час контррэфармацыі.
Амаль усе іх кляштары
былі скасаваны ў 1-й палавіне 19 ст. ДАРЫЧНЫ ОРДЭР — адзін з трох асноўных грэчаскіх архітэктурных
ордэраў. Вызначаецца масіўнасцю, строгасцю прапорцый, лаканізмам дэталей. Калона з простай капітэллю
прарэзана канелюрамі, база адсутнічае. ДЭНТЫКУЛЫ (сухарыкі) — рад невялікіх дэкаратыўных прамавугольных выступаў пад карнізам у класічных ордэрах. |
|
ЕЗУІТЫ — манахі каталіцкага ордэна Таварыства Ісуса, створанага ў 1534 г. іспанскім дваранінам I. Лаёлам для барацьбы з Рэфармацыяй. Ордэн пабудаваны на аснове строгай цэнтралізацыі, дысцыпліны і бясспрэчнага падпарадкавання радавых манахаў кіраўніцтву. На Беларусі распачаў дзейнасць у 2-й палавіне 16 ст. Забаронены ў 1773 г. і ў 1820 г. Езуіцкія касцёлы, калегіумы, кляштары, пабудаваныя ў стылі барока, утваралі вялікія комплексы, часта з'яўляліся архітэктурнымі дамінантамі гарадоў. Забаронены ў 1773 г. і ў 1820 г. |
|
ЗАКАМАРА — паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне часткі свдны будынка паміж 2
лапаткамі, якое адпавядае форме ўнутранага скляпення (звычайна паўцыркульнага).
Найбольш характэрна для візантыйскай крыжова-купальнай сістэмы, у 10—13 ст. шырока
выкарыстоўваліся ў старажытнарускай архітэктуры, пазней — у храмах псеўдарускага стылю.
ЗАЛОМ (дах з заломам) — ступеньчатая форма даху ці шатра.
ЗАМОК (замковы камень) — клінападобны камень ці цагліна ў вяршыні аркі або скляпення.
ЗАСТРЭШАК —край страхі, што навісае над сценамі ў месцы спалучэння рознавялікіх ЗБОР — рэфарматарская царква; тып культавага збудавання, пашыраны на Беларусі ў 16—1-й палавіне 17 ст. з распаўсюджаннем Рэфармацыі. Архіэктура вырашалася ў строгіх лаканічных формах, спалучала мясцовыя будаўнічыя традыцыі з асаблівасшші готыкі і рэнесансу. У часы Контррэфармацыі многія зборы прыстасоўваліся пад касцёлы. |
|
ІАНІЧНЫ ОРДЭР — адзін з трох асноўных фэчаскіх архітэктурных
ордэраў. Капітэль калоны дэкарыравана завіткамі (валютамі).
ІМПОСТ — апорная частка, пята аркі, дэкаратыўна аформленая профілямі.
IМША — служба ў касцёле, абедня. ІНТЭРКАЛУМНІЙ — пралёт паміж калонамі, што стаяць побач. |