|
БАБІНЕЦ — памяшканне (звычайна прамавугольнае ў плане)
перад галоўным аб'ёмам храма (нефам), першапачаткова прызначанае для «аглашэнных» (тых,
хто жадае прыняць хрысціянства). Мог знаходзіцца ўнутры пад хорамі (у нартэксе). БАЗІЛІКА — асноўны кананічны тып каталіцкага храма.
Прамавугольны ў плане зальны будынак, падзелены радамі калон на некалькі (3 або 5)
частак — нефаў. БАЗЫЛЬЯНЕ — манахі ордэна каталіцкай царквы з
праваслаўным абрадам. У Вялікім княстве Літоўскім першы базыльянскі манастыр быў
заснаваны ў канцы 15 ст. Ордэн значна пашырыўся пасля Брэсцкай уніі 1596 г. Іх
манастыры ліквідаваны ў 1839 г. БАЛДАХІН — навес над алтаром, амбонам, тронам;
месціўся на стойках ці кансольна, афармляўся купалкамі, драпіроўкамі з ламбрэкенамі. БАЛЮСТРАДА — агароджа лесвіц, тэрас, балконаў,
галерэй і інш., якая складаецца з фігурных слупкоў-балясін, аб'яднаных зверху
поручнем ці карнізам. БАРАБАН — цыліндрычная або шматгранная верхняя
частка будынка, якая абапіраецца на сцены, слупы, падпружныя аркі, ветразі і
завяршаецца купалам або шатром. БАРБАКАН — падковападобная прысадзістая прыбудова
перад уваходам у касцёл, замак, крэпасць, якая мела абарончае прызначэнне. БАРОКА — вызначальны стыль у еўрапейскгм мастацтве
канца 16 — 18 ст. Асноўныя кампазіцыйныя прынцыпы: дынамічнасць і пластычнасць
аб'ёмных архітэктурных і мастацка-дэкаратыўных кампазіцый, складанасць
святлаценявых і колеравых эфектаў, крывалінейнашь абрысаў, ілюзія бязмежнасці
прасторы, арганічнае спалучэнне архітэктурных і скульптурных форм. БАРЭЛЬЕФ — скульптурны рэльеф, які выступае з плоскасці фону не больш чым на палавіну свайго аб'ёму. БЕМА, глядзi вiма. БЕНЕДЫКЦІНЦЫ — манахі каталіцкага ордэна,
заснаванага Бенядзіктам Нурсійскім каля 530 г. ў Італіі. На Беларусі кляштары і
касцёлы бенедыкцінцаў узводзіліся ў 17—18 ст. Большасць закрыта ў сярэдзіне 19 ст. БЕРНАРДЗІНЦЫ — манахі каталіцкага ордэна,
які адгалінаваўся ад францысканцаў і меў больш строгі статут. На Беларусь праніклі
з Полыпчы ў 2-й палавіне 15 ст. Болышсць кляштараў закрыта ў сярэдзіне 19 ст. БІФОРЫУМ — двухчасткавае аркаднае акно або арачны
праём, характэрны для архітэктуры раманскага і гатычнага стыляў. БЛЕНДА — ніша ў сцяне, якая імітуе аконны праём. БРАМА — збудаванне, найчасцей яруснай кампазіцыі,
з каменю ці дрэва, з галоўным уваходам ці праездам у замкнёны комплекс пабудоў.
Асобны тып брамы — брама-званіца ў культавьм будаўніцтве. БРОЎКА — дэкаратыўная рэльефная дуга над праёмам. |