|
Энцыклапедычны даведнік
«Каталіцкія храмы на Беларусі» прысвечаны касцельнаму дойлідству з часоў
старажытнасці да нашых дзён. У ім змешчана інфармацыя пра вядомыя помнікі —
касцёлы, кляштары, якія ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай архітэктуры, малавядомыя
помнікі і тыя, якія не дайшлі да нас па розных прычынах.
Ад аўтара
На беларускай зямлі з даўніх часоў з вялікай павагай ставіліся
да Бога. Сведчанне таму — велічныя высокамастацкія храмы. Іх сівыя муры
даносяць да нас шматвяковую гісторыю народа, шматпакутны лёс нацыі, яе імкненне
да рэальнага зямнога дабрабыту, міру, ушанавання рэлігійных, па сутнасці,
чалавечых ідэалаў. Таму храмы — гэта святыні, якія беражліва, з пакалення ў пакаленне, ахоўваў
ад войнаў і гістарычных катаклізмаў народ, каб перадаць у будучыню ўвасоблены ў іх
неацэнны духоўны скарб, неразменную каштоўнасць — душу нацыі.
Ва ўсёй сукупнасці вытокаў і праяў касцельная архітэкгура
Беларусі — агульнанацыянальны гісторыка-культурны здабытак. Гэтыя хрысціянскія святыні арганічна
ўвайшлі ў архітэктурнае, урбаністычнае і прыроднае асяроддзе краіны, сваімі
манументальнымі гмахамі і слічастымі вежамі ўключыліся ў структуру гарадоў і
вёсак Беларусі, фарміруючы іх манументальна-маляўнічыя панарамы і сілуэты.
Яны стаяць на беларускай зямлі, будаваліся ў яе гістарычным і геапалітычным асяроддзі
і з цягам часу зрасліся з гэтым асяроддзем. Дзейнасць заходняй хрысціянскай царквы
пакінула ў нашай культуры значны след. Гэта і велічныя архітэктурныя манументы,
некаторыя з якіх, надрыклад, Нясвіжскі касцёл езуітаў, лічацца шэдэўрамі агульнаеўрапейскай
значнасді, і выдатныя творы мастадтва.
Велічныя храмы, манументальныя фрэскі і творы іканапісу —
гэта бясцэнная культурная спадчына народа. Творы архітэктуры ўвасабляюць у сабе асаблівасці светаўспрымання,
талент і вытанчанае пачуццё прыгожага, міралюбнасць народа. Архітэктурныя помнікі дапамагаюць
узмацніць сувязь часоў, асэнсаваць перажытае. Што можа больш дакладна
вызначыдь каштоўнасці кожнай культурнай эпохі, як не помнікі сакральнай архітэктуры?
А калі адасобідца ад сакральнасці — ці гэта не ўвасабленне найтанчэйшых разлікаў, тытанічнай
інтэлектуальнай і фізічнай працы, канцэнтрацыі ўсіх творчых магчымасцей народа ва ўсіх відах мастацтва
— ад горадабудаўніцтва да аб'ёмнай архітэктуры, ад жывапісу да скульптуры, ад музыкі да
тэатра?
Гэта кніга аб архітэктурных святынях каталіцызму — рэаліях
шматвяковага духоўнага і матэрыяльна-культурнага жыцця. Мэта аўтара — адлюстраваць тое
высокамастацкае, велічнае, культурна значнае, што ўнесла каталіцкае веравызнанне ў агульначалавечую скарбніцу
гісторыка-мастацкіх каштоўнасцей краіны.
У энцыклапедычным даведніку «Каталіцкія храмы на Беларусі»
змешчана каля 700 артыкулаў, прысвечаных творам касцельнага дойлідства з часоў
старажытнасці да нашых дзён. У ёй чытач можа знайсці інфармацыю пра выдатныя помнікі
старажытнага дойлідства, малавядомыя касцёлы і тыя, што знесены часам, не дайшлі да нас.
Кніга — вынік 30-гадовай прады ў гэтай галіне гістарычнай навукі
Беларусі яе аўтара. Пры яе стварэнні выкарыстаны публікацыі многіх беларускіх
даследчыкаў архітэктуры: У.А. Чантурыі, В.М. Чарнатава, Т.І.
Чарняўскай, ІО.А. Якімовіча і іншых.
Праведзена адпаведная работа над архіўнымі і бібліяграфічнымі крыніцамі.
Першую частку кнігі складаюць артыкулы пра канкрэтныя помнікі
з характарыстыкай іх гістарычных і мастацкіх каштоўнасцей. Другая частка кнігі
прысвечана страчанай архітэктурнай спадчыне. Матэрыялы першай і другой частак
згрупаваны па населеных пунктах і змешчаны ў алфавітным парадку. У канцы кнігі прыводзіцца
рэестр нявысветленых помнікаў, спіс літаратуры, тэрміналагічны слоўнік. У кнізе каля 500
чорна-белых і каляровых ілюстрацый.
Аўтар не прэтэндуе на ўсеагульны агляд каталіцкага будаўніцтва
на Беларусі. Наступныя даследчыкі пашыраць і ўзбагацяць гэтую важную галіну
нацыянална-культурнай спадчыны, удакладняць сабраны матэрыял.
А.М. Кулагін
|
|