Барока ў беларускай культуры і мастацтве
Iнстытут мастаідвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі
навуковы рэдактар Шматаў В.Ф.

2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. - 304 с.: 129 іл .
ISBN 985-04-0350-0

Зборнік «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» — Першая ў гістарыяграфіі «зборная» манаграфія, прысвечапая аднаму з найбольш цікавых і плённых сусветных мастацкіх стыляў — барока, яго пашырзнню ў беларускім дойлідстве, жывапісе, графіцы канца XVI —XVIII ст. У аснову зборніка пакладзены матэрыялы навуковай канферэнцыі, праведзенай супрацоўнікамі Музея старажытнабсларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з іншымі навукоўцамі рэспублікі. На шырокім, нярэдка новым матэрыяле асэнсоўваюцца праблемы станаўлення барока ў бсларускім мастацтве, заходнееўрапейскі і ўсходне-славянскі кантэкст, змястоўна-стылістычныя асаблівасці. Разглядаецца ўздзеянне бсларускага барока на мастацтва Расіі і Украіны. Паказана роля «віленскага барока» як асобнай арыгінальнай школы, што прычынілася да фарміравання адметных форм беларускага мастацтва (найперш дойлідства) XVII —XVIII стст.

Разлічана не толькі на навукоўцаў, але на самыя шырокія колы чытачоў — усіх, хто цікавіцца праблемамі бсларускага мастацтва.

 

Уводзiны

Аснову зборніка склалі матэрыялы навуковай канферэнцыі «Барока ў беларускай культуры і мастацтве», якую Музей старажытна-беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наладзіў у маі 1994 г. у Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск). Акрамя супрацоўнікаў музея ў ёй прынялі ўдзел і іншыя навукоўцы, што займаюцца праблемамі старажытнабеларускага мастацтва. Матэрыялы зборніка з'яўляюцца як бы працягам нашай папярэдняй працы «Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння» (Мн., 1994), паколькі барока, як вядома, з'яўляецца лагічным развіццём Рэнесанса, яго гістарычных пачаткаў.

Нягледзячы на тое што ва ўсходнеславянскіх землях барока найперш з'явілася ў Беларусі і ў адрозненне ад некаторых іншых краін склалася ў арыгінальную школу, у даследаванні гэтага сусветнага мастацкага стылю пакуль што зроблены толькі першыя, досыць сціплыя крокі. Асобныя назіранні ў 6-томнай «Гісторыі беларускага мастацтва», у агульных працах, прысвечаных дойлідству, іканапісу, гравюры, некалькі цікавых артыкулаў — вось па сутнасці ўсё, што зроблена нашымі мастацтвазнаўцамі ў яго асэнсаванні. Ніводнай «зборнай» манаграфіі, прысвечанай розным, вельмі спецыфічным відам барочнага мастацтва ў Беларусі, пакуль што не існуе.

Тым часам яго здабыткі вельмі значныя. Паколькі Рэнесанс у Беларусі быў спарадычнай з'явай і часцей за ўсё выступаў разам з готыкай (прынамсі, у дойлідстве, часткова ў іканапісе, гравюры), барока з'явілася першым агульнаеўрапейскім стылем, які сфарміраваўся ў самастойны напрамак і, як убачым далей, шмат у чым стаў пераломным у эвалюцыі беларускай выяўленчай творчасці, усіх яе відаў і жанраў.

Ніводная ранейшая эпоха не дала столькі яркіх імёнаў. Мастацтвазнаўчыя трактаты Сімяона Полацкага, Еўстафія, старадрукі С. Собаля і Мамонічаў, архітэктурныя тварэнні Я. Бернардоні, I. Глаўбіца, П. Перці, I. Фантана, М. Педэці, А. Парако, абразы Пятра Яўсеевіча з Галынца, гравюры братоў Аляксандра і Лявонція Тарасевічаў, Максіма і Васіля Вашчанкаў, Ангілейкі, Г. Ляйбовіча, Пельцэльды, Гётке, Шпонса, Вілатца, Вестэрфельда, партрэты I. Штрэтэра, Б. Стробеля, Д. Шульца, Я. Трыцыуса, палемічная проза Афанасія Філіповіча, Ляонція Карповіча, Мялеція Сматрыцкага, Лаўрэнція і Стэфана Зізаніяў — вось далёка не поўны пералік слынных імёнаў выдатных дзеячаў тагачаснай беларускай культуры. Беларускае мастацтва немагчыма ўявіць без касцёла Божага цела ў Нясвіжы, фарнага касцёла ў Гродне, езуіцкіх калегіумаў у Пінску, Полацку, Оршы, без роспісаў касцёла Св. Станіслава ў Магілёве, скульптурных выяў алтара ў в. Будслаў, ілюстрацыі да «Разарыума» Аляксандра Тарасевіча і Максіма Вашчанкі да «Акафістаў і канонаў» і «Манархіі Турэцкай», манументальнага цыкла выкананых Ляйбовічамі партрэтаў Радзівілаў і многіх іншых выдатных твораў XVII—XVIII стст.— ключавыхпомнікаў эпохі барока.

Не выклікае сумненняў, што ад барока засталася ў нас самая значная колькасць мастацкіх помнікаў (і гэта пры тым, што якраз у дадзены перыяд, асабліва ў так званую руска-польскую вайну 1654—1667 гг., многія з іх былі знішчаны).

Больш таго, барока прычынілася да ўзнікнення зусім новых, невядомых раней відаў, жанраў і тэхнік мастацтва (манументальная скулыггура на франтонах культавых помнікаў, сармацкі партрэт, жанры нацюрморта і краявіду ў жывапісе, медзярыт і звязаная з ім так званая гравюра — тэзіс у графіцы і інш.). Прынцыповыя змены адбыліся і ў эвалюцыі выяўленча-вобраз-най стылістыкі мастацтва XVII—XVIII стст. На змену велічным і гарманічным прынцыпам Рэнесанса, суб'ектывізму ман'ерызму ў XVII ст. прыйшло мастацтва, пабудаванае на кантрастах, асіметрыі, жывапіснай ілюзорнасці, асобнай барочнай дэкаратыўнасці — мастацтва дынамічнае і бурлівае, больш чулае да жыцця, да рэальнага асяроддзя і болып шчыльна з ім звязанае. Паводле аб'ектыўнага паказу шматпланавай асобы чалавека, уцягнутага ў колабег і канфлікты навакольнага, барока шмат у чым амаль не мае сабе роўных. Яно ўзбагаціла выяўленчую мову мастацтва і як бы нанава адкрыла праблему сінтэзу, аб'ём, жывапіснасць і танальнасць у малярстве, святлацень і дынаміку ў скулыітуры, ілюзорнасць прасторы ў манументальным мастацтве, перспектыву і багацце кантрастаў у графіцы. Барока значна паглыбіла пазканне чалавека, яго прыроды; яно ўвасобіла жывыя ўяўленні пра адзінства, бязмежнасць і шматграннасць свету, яго дынамічнасць, складанасць і вечную зменлівасць. I што не менш істотна, барока, як ніводзін іншы сусветны мастацкі стыль, актывізавала фарміраванне ў Беларусі нацыянальных мастацкіх школ жывапісу (у тым ліку іканапісу), драўлянай пластыкі, гравюры і інш. Як сведчаць факты, гэты важны працэс у жывапісе (партрэт, абраз) і скульптуры (драўляная пластыка) вызначыўся ўжо ў першай палове XVII ст. Тэндэнцыя развіцця тагачаснага беларускага мастацтва (у сэнсе яго самавызначэння) сугучна заходнееўрапейскаму барока, дзе менавіта ў XVII ст. складваюцца славутыя нацыянальныя школы (найперш у Галандыі, Іспаніі, Фландрыі і інш.).

Вядома, мастацтва XVII—XVIII стст.— гэта не толькі барока. Працягваў жыццё ў асобных помніках дойлідства, іканапісу Рэнесанс і зусім не вывучаны ў Беларусі маньерызм. Развіваецца ракако, з'яўляюцца і некаторыя спецыфічныя для Беларусі формы, якія не ўкладваюцца ў заходнееўрапейскія стылявыя катэгорыі. I тым не менш менавіта барока вызначае развіццё беларускага мастацтва ў ХVІІ-ХVІІІ стст.

Варта адзначыць тут і другі важны момант ягонай эвалюцыі: нябачнае дагэтуль «пашырэнне геаграфіі». Як убачым далей, з Беларусі барока ішло ў Расію і (у меншай ступені) на Украіну.

Зразумець самабытнасць беларускага барока немагчыма без уліку тагачаснага палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця. Беларусь знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай. Палітычны і культурны ўплыў Полыпчы на нашу краіну адмаўляць нельга. Ён быў непазбежны ў перыяд контррэфармацыі з яе актывізацыяй каталіцызму, паступовым пераходам у яго пануючых вярхоў грамадства, спробай лацінізацыі праваслаўнай царквы, якую паслядоўна ажыц-цяўлялі францысканцы, дамініканцы і асабліва езуіты. Павялічылася колькасць польска-лацінскіх выданняў, асобныя дзеячы культуры былі прыхільнікамі рымска-каталіцкай арыентацыі. Будуецца шмат касцёлаў, а пасля Брэсцкай уніі (1596) — і уніяцкіх цэркваў; заход-нееўрапейскае ўздзеянне на культурнае жыццё было як ніколі моцным.

Аднак і ў гэтых складаных, спецыфічных умовах беларускае мастацтва захавала сваю нацыянальную адметнасць. Бо нягледзячы на захаднееўрапейскія ўплывы, яго візантыйская першааснова не знікла і заставалася адным «са складаемых» у фарміраванні новага стылю. Уздзеянне на яго барока ўспрымалася нашымі майстрамі з улікам гэтай першаасновы. У гэтым, думаецца, адна з прычын унікальнасці і самабытнасці беларускага мастацтва, не падобнага ні на рускае, ні на польскае (першае не ведала ні готыкі, ні рэнесансу, а да барока далучалася праз Беларусь; другое праз Беларусь засвойвала чужую ў прынцыпе для Польшчы візантыйскую традыцыю). Беларускія партрэтысты вучыліся майстэрству ў вялікіхславутасцей Італіі.

Характэрны для помнікаў барока сінтэз візантыйскай і заходне-еўрапейскай традыцый заўважаецца ў канструктыўных асаблівасцях помнікаў культавага дойлідства (крыжова-купальная базіліка, злучаная форма лацінскага і грэчаскага крыжоў у плане — на ўзроўні карнізаў — касцёла Божага цела ў Нясвіжы і інш.), у стылістыцы абразоў (партрэтная індывідуалізацыя і фальклорнасць пры захаванні візантыйскай першаасновы), сармацкіх партрэтаў («іконная» плоскаснасць, пэўная статычнасць, тэндэнцыя да заха-вання франтальнасці і інш.), у манументальных роспісах (выкарыстанне візантыйскіх традыцый у роспісах каталіцкіх храмаў і інш.).

У цэлым мастацтва барока ставіць перад даследчыкамі нямала вострых, захапляюча цікавых праблем. Асобныя з іх разглядаліся на згаданай майскай канферэнцыі 1994 г. і ўвасоблены ў артыкулах дадзенага зборніка. Праглядаючы сёння яго матэрыялы, мы вымушаны прызнаць, што яны пры ўсёй цікавасці ўсё ж не дастаткова поўна адлюстроўваюць працэсы і тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва XVII—XVIII стст. Па-за ўвагай даследчыкаў засталіся станковы жывапіс (партрэт, абраз), драўляная пластыка, праблемы фарміравання нацыянальнай школы і інш. Нельга забываць, што перад намі матэрыялы канферэнцыі, у якой кожны аўтар абіраў тэму самастойна ў адпаведнасці з уласнымі даследчымі цікавасцямі. Тым не менш навуковую каштоўнасць першай «зборнай» працы, прысвеча-най беларускаму барока, недаацэньваць, думаецца, нельга — матэрыялы зборніка здольны зацікавіць навукоўцаў і стымуляваць новыя, болып глыбокія распрацоўкі праблем барока ў беларускім мастацтве.

В.Ф. ШМАТАЎ


<< открыть | закрыть >>

<< все Книги