Ілья Куркоў
Мінск незнаемы 1920-1940
Unfamiliar Minsk 1920-1940

Мн.: Ураджай, 2002. — 240 с.: iл.
ІSВN 985-04-0535-X

Не аднойчы мянялася аблічча Мінска за яго амаль тысячагадовую гісторыю. Хто сёння ведае, якім тут было жыццё ў часы бітвы на Нямізе ці ў сярэднявеччы? Але ёсць таямніца і зусім побач -горад 1920-1930-х гадоў. Усяго за два дзесяцігоддзі, паміж Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнамі, у старыя "губернскія мехі" да краёў улілі новае "сталічнае віно". Мінск стаў іншым.

На жаль, сталіца не паспела распасцерці крылы. У чэрвені 1941 года бомбавы шквал змёў унікальны ў сваёй самабытнасці горад. Большасць з сённяшніх мінчан ніколі яго не бачылі. Шмат дзесяцігоддзяў не ступала нага чалавека на тыя вуліцы.

Час надышоў. Рушым, калі ласка, у падэрожжа.

 

НАТАТКІ ПРА БЫЛУЮ РЭЧАІСНАСЦЬ ENG

He аднойчы мянялася аблічча Мінска за яго амаль тысячагадовую гісторыю, але, напэўна, найбольш моцна — за апошнія шэсць дзесяцігоддзяў. У гэты час ушчэнт разбураная і паўстаўшая з попелу сталіца Беларусі шмат у чым страціла свой гістарычны твар. ІІІто ж рабіць тым, хто сёння прагне акунуцца ў былое? Патрэбен добры праваднік кожнаму, хто жадае няспешна прайсціся па вузкіх вуліцах старога горада, «каб адшукаць сляды даўно мінулых дзён», забыцца на час пра ўсе клопаты, удыхнуць непаўторны водар іншых эпох.

Было б вельмі добра, каб гід быў гісторыкам, архітэктарам, лінгвістам, этнографам, культуролагам, літаратарам, мастаком, філосафам, а таксама нядрэнным прамоўцам. А як інакш стварыць эфект прысутнасці ў мінулым? Зрэшты, для тых, хто не мае намеру забірацца ў глыбіню стагоддзяў вельмі далёка, выхад ёсць болып просты — фатаграфія.

Мінск дарэвалюцыйны знаёмы даволі добра сучаснаму «назіральніку». Апублікавана шмат паштовак з краявідамі вуліц, нават назвы іх гучаць як нешта звычнае: «Прайду па Іубернатарскай, звярну на Магазінную...» Здавалася б, справа простая: узяць здымак, трохі фантазіі — і восьужо бачыш цераз фотааб'ектьгў як адчыняюцца дзверы мінулага. Але праз некалькі крокаў разумееш, што лёгкай прагулкі не атрымліваецца. Паступова збіваецца фокус, карцінка робіцца ўсё менын выразнай, а на падыходзе да 1920-х гадоў амаль зусім зліваецца ў белую пляму.

Сапраўды, зніклі рысорныя экіпажы, дамы ў крыналінах, гарадавыя, шыкоўны гранд-атэль «Еўропа», няма болып і празрыстых аблокаў, што стараннем фотамайстроў плылі амаль на кожнай мінскай паштоўцы.

Як ні дзіўна, сёння у грамадскай свядомасці няма адпаведных яркіх стэрэатыпаў наступнай эпохі —станаўлення савецкага Мінска. Засталося са школы нешта агульнае: «НЭП», «пяцігодка», «індустрыялізацыя», хтосьці прыгадае, магчыма, «жыллёвы крызіо. Але ўякім асяродцзі ўсё гэта адбывалася, якія дэкарацыі будаваліся для новай сацыяльнай драмы?

Адказ можна знайсці на фотаздымках 1920—30-х гадоў. На жаль, тады мясцовым аматарам святлапісу вельмі не шанцавала. Па ўспамінах гарадскога старажыла, вядомага ўрача і краязнаўцы В. I. Каляды, фатаграфаваць будынкі, вуліцы, асабліва ў цэнтры, было небяспечна. Уся справа ў асаблівым статусе беларускай сталіцы, выключным нават па маштабах СССР.

Вось радкі з часопіса «Чырвоная Беларусь» за 1932 год:

«Менск стаіць на краі новага свету. Там, за Тучынкай, за тры дзесяткі кіламетраў ад гораду пачынаецца капіталістычная Эўропа. Менск стаіць на рубяжы двух светаў двух сыстэм. I яго бурны рост з'яўляецца грозным папярэджаннем імперыялістычным клікам і іх обэр-шэльмам, яркім і светлым прыкладам для людзей працы. Менск расце, каб быць яшчэ болып надзейным і непарушным фарпостам рэвалюцыі».

Зразумела, што кожны аб'ект у такіх абставінах лічыўся «стратэгічным». Як вынік, здымкаў міжваеннага Мінска 1920—40-х гадоў захавалася няшмат. А шкада, паколькі гэтыя два дзесяцігоддзі — унікальная старонка гарадской гісторыі. За параўнальна кароткі тэрмін у старыя «губернскія мехі» да краёў паспелі ўліць новае «сталічнае віно». Мінск набыў новы твар.

Вуліцы, распланаваныя яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя, нечакана рабіліся важнымі транспартнымі артэрыямі, усё далей і далей адсоўвалася гарадская мяжа... Але галоўнае — людзі. Натоўп на тратуарах таксама мяняўся — з'явіліся новыя персанажы: студэнты, прамысловыя рабочыя, пагранічнікі, наогул, шмат вайскоўцаў. Дагэтуль канцэртны зал Дома афіцэраў — адзін з лепшых у Мінску. Вось яна — сувязь часоў, прывітанне з былога.

Прыклад далёка не апошні, але усе сцяжынкі ў мінулае нам не абегчы. Урэшце, тэму «Мінск міжваенны» асвятліць досыць грунтоўна немагчыма не толькі ў адной, a i ў дзесятку прадмоў. Таму што пісаць пра гэта — тое ж, што пісаць «пра жыццё наогул». За дваццаць гадоў колькі соцень тысяч лёсаў перакрыжаваліся ў горадзе! А яшчэ культурнае жыццё, палітычнае, навука, рэлігія, народная асвета, медыцына, прамысловасць, будаўніцтва, гандаль, спорт, транспарт, камунікацыі сувязі, дзейнасць вайскоўцаў органаў унутраных спраў... Усе цікавыя тэмы нават пералічыць цяжка, і кожная варта самастойнага сур'ёзнага даследавання. Якое выйсце?

Па першае, трэба вызначыць мэту гэтай кнігі: аднавіць, узняць з небыцця па магчымасці суцэльны візуальны вобраз Мінска 1920—30-х гадоў — горада, які болынасць з сённяшніх мінчан ніколі не бачылі. Здымкі гавораць самі за сябе. Дадаць да іх застаецца нататкі, у якіх мінулае, як і на старых фатаграфіях, іграе сваю першапачатковую ролю — адзінага і непаўторнага жыцця. 3 дапамогай архіўных дакументаў і газетных выразак можна паспрабаваць дасягнуць «стэрэаэфекту» на некаторых здымках, перадаць непаўторны каларыт эпохі, вызначыць малавядомыя факты.

Вернемся, напрыклад, да Дома Чырвонай Арміі, які быў пабудаваны ў 1936 годзе. Першы ў Беларусі басейн, абсталяваны па еўрапейскіх стандартах, знаходзіўся менавіта ў ім. А пачалася яго гісторыя з былой гасцініцы «Парыж», што стаяла насупраць, цераз сквер. У гэты будынак Дом Чырвонай Арміі засяліўся яшчэ ў верасні 1924 года.

Уладкоўваліся і іншыя культурныя ўстановы. Так, на месяц раней, у жніўні 24-га, прэзідыум Мінакріспалкома пастанавіў перадаць памяшканне былога Інтымнага тэатра па Нова-Маскоўскай вуліцы для размяшчэння ў ім клуба транспартных і камунальных служачых.

Часы былі цікавыя. Набіраў абароты НЭП, каб захлынуцца праз некалькі год. У скверы каля гарадскога тэатра (сёння Купалаўскі тэатр) штодзень збіралася самая разнашэрсная публіка. Ці, калі быць дакладным, — «на скверы». Менавіта так казалі ў Мінску, таму, відаць, што ўсе дарогі туды ішлі ўгору.

Аднойчы, а дакладней, увечары 11 жніўня 1922 года, па цяністых дарожках каля фантана праходжваўся рослы дужы хлопец — вочы з хітрынкай па баках глядзяць уважліва. Вось усміхнуўся нечаму, адшукаў вольнае месца на лаўцы, сеў і застрачыў у блакнот хутка. Пісаў ён наступнае:

НА МЕНСКІМ «СКВЕРЫ»
 

Хто гуляў на Менскім скверы,

Ці мо блізка хаця ншоў,

Той без ліку і без меры

Мог там бачыць гультаёў, —
 

Труцца усе, як рыба у нераст,

Аб чужых і аб сваіх...

Давялося нек і мне раз

Досьць ногледзецца на іх.
 

Там усеўся я пад дрэвам

(He ахвотнік вандраваць)

I направа, і налева

Cтaў па «скверы» разглядаць.
 

Вось пад руку на буксіры

Нэпман нэпманку вядзе,

Пра гешэфты нэпмон шчыра,

Пра чырвонцы ёй гудзе.
 

...Вось дзяцей собралась куча,

Крык паднялі, як гракі.

Вабяць хлопцаў вось, ідучы,

Ужо «начныя матылькі».
 

Пасядзеў я з поўгадзіны,

Апе болей-то не мог:

Грак нацэліўся з асіны

Мне на шапку, каб ён здох!
 

3 той пары (кажу я верна,

Ты, чытач, хоць вер не вер],

Аж вантробы з мяне верне,

Як уздумаю про «сквер».
 

Прозвішча вясёлага хлопца было — Атраховіч. У хуткім часе верш з'явіўся ў газеце «Савецкая Беларусь», дзе аўтара болып ведалі як Кандрата Крапіву — падаючага надзеі маладога сатырыка.

Мінчане могуць ганарыцца — будучы народны пісьменнік і акадэмік адточваў пяро на матэрыяле іх горада. Дарэчы, праз два дні наш назіральнік апынуўся з тым жа блакнотам на трэку (каля сучаснага стадыёна ў парку імя Горкага). У выніку новая публікацыя.

ШТО Я БАЧЫЎ НА «ТРЭКУ»
 

Раскажу вам прастарэку,

Як я ўчора быў на «трэку»,

Навот грошы заплаціў —

Так бы НЭП і не пусціў.
 

Давялося мне там бачыць,

У мяшках як людзі сжачуць...

Нейкі хлопчык, як смарчок,

Перыў палкаю гаршчок.
 

Завязалі яму вочы —

Стало цёмна, як уночы —

Пакруцілі разоў пяць,

отым стаў ён пападаць...
 

Больш нічога я не бачыў,

Дык сягоння чуць не плочу:

Ну, зо што, каб хто спытаў,

Я «лімон» дарэмна даў?..
 

Роўна восемдзесят гадоў мінула, а ці змянілася што прынцыпова ў забаўляльнай індустрыі? Лупяць у боўлінг, скачуць на «тарзанцы» — сутнасць тая ж. Ці дачакаемся новага Крапіву?

А вось гісторыя яшчэ адных класічных вершаў — сапраўдная трагедыя. Звычайна напярэдадні рэлігійных святаў (Пасха, Каляды) камсамольцы рабілі «антысвяты». Такі карнавал арганізавалі ўвесну 1923 года члены КСМ Мінскага чыгуначнага дэпо. Наперадзе шэсця крочыў сакратар камсамольскай ячэйкі дэпо Мікола Гладкі, быў апрануты ў расу, на галаве парык — ільняная кудзель, замест свечкі ў руцэ — смаляны факел. Нечакана кудзель загарэлася. Выратаваць не паспелі, камсамолец сканаўу бальніцы. Па ўсёй Беларусі хутка распаўсюдзіліся чуткі аб тым, як «Бог пакараў антыхрыста».

У адказ меры былі прыняты сапраўды надзвычайныя. Рэдактар мінскай газеты для моладзі «Красная смена» накіраваўся ў Маскву да паэта Уладзіміра Маякоўскага. Той, відаць, прасякнуўся тэмай. 12 красавіка новы верш Маякоўскага «He для нас поповскне праздннкн» быў упершыню апублікаваны ў Мінску — у «Красной смене»:

... Что толку справлять рождество?

Ёлка —

     дурням только.

Поставят елкин ствол

И топочут вокруг польки.
 

... Чем кадилами вить кольца,

богов небывших чествуя,

мы

     в рождестве комсомольца

повели безбожные шествия.
 

Потым пралетарскі паэт № 1 двойчы выступаў у Мінску (1925, 1927 гт.). Залы былі перапоўнены.

Увогуле, на адсутнасць эфектных відовішчаў скардзіцца мінчанам было нельга. У 1923 годзе па ўсёй Беларусі праводзілася акцыя «Чырвоны самалёт» — збіраліся ахвяраванні на будаўніцтва савецкага паветранага флоту. Мэта была важнай, таму і рэклама айчыннай авіяцыі праводзілася маштабна.

Упершыню палёты на аэраплане болыпасць гараджан убачыла яшчэ ў 1911 годзе. 24 і 25 мая дэманстраваў сваё майстэрства над Камароўкай легендарны авіятар С. I. Утачкін.

Прайшо дванаццаць гадоў. У святочныя дні ў небе над трэкам кожны раз робяцца жудасныя рэчы! Механічная птушка куляецца цераз сябе, нібы ў цырку, уваходзіць у піке, потым выраўноўваецца... Гонар бачыцца на тварах — у мінчан з'явіўся «свой Утачкін», так ласкава велічалі героя грамадзянскай вайны, чырвонага камандзіра, пілота-аса В. М. Зярнова. Пры ўсіх здольнасцях гэты чалавек, нібы просты выкладчык, чытаў публічныя лекцыі па гісторыі авіяцыі ў клубе імя К. Маркса (былы Дваранскі сход, сёння прыкладна на гэтым месцы Інтэрнэт-клуб па вул. Энгельса). Мясцовая газета неяк прагаварылася, што «В. Зярноў скончыў вышэйшую школу пілатажу ў Англіі, у Оксфардзе». Гэта яшчэ болып узняла рамантычны арэол лектара, прадстаўніцы прыгожага полу загадзя займалі лепшыя месцы, з вялікай увагай сачылі за кожным рухам дакладчыка, старанна канспектавалі ў сшыткі.

Здавалася б, здзівіць гараджан ужо немагчыма, але здолелі! 20 ліпеня 1923 года стала вядома аб палётах над трэкам эскадрыллі з 25 самалётаў, якую вёў сам Сямён Корф — камандуючы паветраным флотам Заходняга фронту.

I, нарэшце, апагей! У сераду 2 5 ліпеня 192 3 года ў Мінску адбыўся Дзень авіяцыі. Самалёт «Савецкая Беларусь», пабудаваны на ахвяраванні працоўных рэспублікі, быў перададзены Чырвонай Арміі. У прамовах асабліва падкрэслівалася, што гэта першы самалёт у свеце, які мае на крылах надпісы на беларускай мове.

Адзначым, што ў паступовы працэс станаўлення беларускай сталіцы ўсё болын актыўна ўцягваліся ўскраіны. Недахопы крытыкавала прэса.

3 газеты «Савецкая Беларусь» ад 14 красавіка 1923 года: «...Самая мнагалюдная ўскраіна Менску — Серабранка — да гэтых часоў амаль што зусім не прасунулася наперад у культурна-палітычным напрамку. Ужо болын за год існуе Серабранскі раённы клуб, але толькі існуе, бо той працы, якую ён павінен весці, ён не вядзе. Вядзецца праца выключна тэатральная, дый то не мясцовымі сіламі, а дзякуючы Другой беларускай трупе. Hi дыспутаў ні лекцыяў клуб не мог наладзіць. I гібее ў цемры раён, шчыльна заселены выключна пралетарскім элементам».

16 чэрвеня 1923 года ў Серабранскім клубе адбыўся бенефіс кіраўніка трупы Уладзіслава Галубка — была пастаўлена яго п'еса, драма ў пяці актах «Блуд». Сюжэт пераносіў гледача ў пачатак XIX стагодцзя: пан-прыгнятальнік гвалтуе сваіх прыгонных сялянак. Процістаіць пану селянін-паўстанец, рэвалюцыянер-самародак, які ў выніку карае нелюдзя-эксплуататара за ўсе злачынствы.

3 рэцэнзіі бачна, што «...народу было ў тры разы болыд, чым змяшчае будынак клуба, і шмат жадаючых пабачыць п'есу змушаны былі вяртацца назад. Галубка віталі артысты трупы і студэнты Сельскагаспадарчага інстытута. Ад серабранскага жыхарства былі паднесены кветкі».

3 1926 года калектыву У Галубка была афіцыйна нададзена назва «Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр». Адна з шматлікіх заслуг яго ў тым, што на пачатку 1920-х менавіта гэтыя акцёры ўпершыню пачалі размаўляць з серабранскімі і ляхаўскімі рабочымі па-беларуску.

3 вандровак, дарэчы, пачала творчы шлях першая заслужаная артыстка БССР, ураджэнка Мінска Ірма Яўнзем. У галодным 1921-м яна, як і шмат гараджан, хадзіла па навакольных вёсках, спрабавала мяняць рэчы на ежу. Але хутка выпускніца кансерваторыі пачула адну народную песню, другую, пачала запісваць ноты, словы, потым яшчэ, яшчэ... Хобі ператварылася ў сур'ёзную прафесію — артыстка адна рабіла працу цэлай установы: знаходзіла народныя песні, запісвала, апрацоўвала, выконвала, рыхтавала да публікацыі. Першая з савецкіх артыстаў, у 1926 годзе, яна зрабіла персанальны замежны гастрольны тур. У яе выкананні беларускую песню ўпершыню пачулі члены сям'і імператара Японіі. У 1924—40-х гадах шмат разоў пела зорка нашай краіны І.П.Яўнзем на самых розных пляцоўках роднага Мінска, ад Дома Чырвонай Арміі да рабочых клубаў.

Шмат вуліц і завулкаў горада захоўвалі да самага чэрвеня 1941-га памяць аб сваіх знакамітых жыхарах, як, напрыклад, Нова-Каломенскі завулак (у раёне сучаснай вул. Свярдлова), дзе прайшло дзяцінства Ірмы Яўнзем. Пасля вызвалення Мінска тут на месцы ўтульных дамоў, драўляных тратуараў, кветнікоў засталася ўшчэнт выпаленая пустка.

Некаторым вуліцам больш пашанцавала. Напрыклад, ціхая Правіянцкая (зараз вул. Захарава) да вайны была болыд падобная на вясковую. Цікавы факт: у 1920-я гады тут, удалечыні ад мітуслівага цэнтра, жылі Янка Купала, Змітрок Бядуля, Ларыса Александроўская, кампазітар Ісаак Любан (хто зараз не памятае яго шырока вядомую песню на словы Адама Русака «Бывайце здаровы, жывіце багата»), камандзір 39-га кавалерыйскага палка, у далейшым славуты палкаводзец Георгій Жукаў. Кожную нядзелю сяляне навакольных вёсак везлі па Правіянцкай на Троіцкі кірмаш (зараз на яго месцы Тэатр оперы і балета) вяршкі, масла, сала, садавіну, гародніну і шмат іншага. Каля ўласных дамоў абоз сустракалі гаспадыні, і вуліца на час пераўтваралася ў імправізаваны кірмаш. Увосень сяляне прывозілі дровы.

Цяжка развітвацца са старымі звычкамі. У кастрычніку 1935 года «Звязда» паведаміла, што ў сувязі з разгортваннем будаўніцтва новага тэатра Мінскі гарсавет пачаў перанос Троіцкага рынка з плошчы Парыжскай Камуны на Юбілейную плошчу і на былы Конскі рынак на Чырвонай вуліцы.

Захаваліся ўспаміны пра галоўны кірмаш Мінска 1920—30-х гадоў карэннай жыхаркі Старажоўскай вуліцы Валянціны Бугаенка: «Перад базарнымі днямі на заезны двор з'язджаліся сяляне з вёсак, што размяшчаліся ўздоўж Старавіленскага, Даўгінаўскага і Смаргонскага трактаў. Яны выпрагалі коней, пілі чай, гулялі ў карты, клаліся спаць, каб пад раніцу ехаць на Троіцкі — трэба было заняць лепшыя месцы, тады добра прадаш тавар. Таму ў гэтыя дні ўжо з трох гадзін ночы ўся Старажоўка грукатала коламі сялянскіх падвод. Караван ішоў бясконцым патокам амаль да поўдня.

Трохі пазней на Траецкую гару спяшаліся мінчане — за мукой, крупой, бульбай, дровамі, саломай... за льнянымі ткашнамі — «кужэльнымі» і «зрэбнымі». А цукар, соль, селядзец, запалкі, розную галантарэю, газу, мыла куплялі ў магазінах: «У Кантаровіча», насупраць піўзавода, і «У Грынберга», насупраць Старажоўскіх могілак».

Далей — успаміны пра гэтыя вядомыя могілкі. Сёння іх ужо няма (гл. фота ў кнізе). «...У нашым двары было шмат дзяцей, мы паспявалі ўсюды. Шмат часу праводзілі на могілках — збівалі з дрэў каштаны. А вартаўнік — Крыкун, як мы яго называлі, ганяў нас. Праз могілкі мы хадзілі на рэчку купацца. Спыняліся каля самых прыгожых, тых, што з фатаграфіямі, помнікаў. Чыталі надпісы. Аўвесну збіралі незабудкі на нізкім беразе сажалкі, якая знаходзілася ў паўночным кутку могілак. Пра яе існавала легенда. Перад нашэсцем напалеонаўскіх войскаў святары з храма Св. Марыі Магдаліны схавалі царкоўныя каштоўнасці тут, каб не захапілі французы. Таму нашы хлопцы, калі лавілі карасей кашолкамі, спадзяваліся падняць са дна скарб».

А якія скарбы шукалі дарослыя мінчане? Цікава, што з прыходам савецкай улады «прыватнаўласніцкія інстынкты» жыхароў горада зусім не паменшыліся. IVra было адной з прычын пашырэння гарадскіх межаў. Вось як выказаўся па набалел аму пытанню 5 чэрвеня 1923 года загадчык зямельнага аддзела гарсавета:

«Зямельнае пытанне ў Менскай гарадской гаспадарцы перад рэвалюцыяй мела меншае значэнне, чым цяпер. У 1912 годзе даходу ад розных падаткаў і збораў было 228 679 руб., ау!922 — 138915 руб.; даходу ж ад гарадской зямлі было ў 1912 годзе — 17 281 руб. (12%), ау 1922 — 58 629 руб. (43%).

Пры ранейшай эканамічнай палітыцы прыкмячалася вялікая цяга да зямлі. Кожны грамадзянін стараўся атрымаць і апрацаваць хоць невялікі кавалак зямлі. Можна было думаць, што НЭП паложыць гэтаму канец, што ў звязку з рашэннем пытання аб харчах будзе менш ахвотнікаў на зямлю.

Аднак выйшла інакш. Розныя прамысловыя гародныя гаспадаркі, рабочыя таварыствы, рабочыя і іншыя грамадзяне звяртаюцца з просьбамі да зямельнага аддзела аб адводзе ім зямлі. Гэтых заяў так шмат, што зямельны аддзел не можа іх усе здаволіць, і з-за няхваткі зямлі былі выпадкі засявання часткі акраінных вуліц.

Зямля патрэбна гораду яшчэ пад аэрадром, лагеры, стрэльбішча, пашу. Па паддіку 1922 года, у Менску маецца 3000 галоў рагатай жывёлы, 1500 коней і 2000 коз. Такім чынам зразумела, што пытанне аб пашырэнні межаў гораду было насьпеўным і, развязаўшы яго, ЦВК Беларусі пайшоў насустрач вымогам жыцця».

Своеасаблівым каментарыем да апошняй лічбы з'яўляецца «крык душы» з газеты «Савецкая Беларусь» ад 16 снежня 1922 года: «Гіне хараство прыроды! Адна з вуліц Менску (Шырокая) высаджана дрэвамі — каштанамі, якія даюць хараство вуліцы ўлетку. I вось чамусь гэтыя дрэвы асуджаны сёлета, відаць, на зьнішчэньне. Козы мясцовых жыхароў, ходзячы ўвосень і зімой самапасам, аб'ядаюць кару, і гэткім чынам прыгажосць прыроды гіне. Варта, каб камхоз звярнуў на гэта належную ўвагу».

Ці не першая гэта з мінскіх публікацый на экалагічную тэму?

Наогул, хатняя жывёл а з'яўлялася важным фактарам у жыцці стал іцы. Засталіся ў гісторыі застэнаграфаваныя словы намесніка Старшыні Саўнаркома БССР У. Р. Ванеева, які, дарэчы, займаў перад тым пасаду старшыні Мінскага гарвыканкама. У 1940 годзе на спецыяльнай нарадзе (назіраліся часовыя цяжкасці з продажам хлеба) ён паведаміў: «В Мннске 12.048 голов свнней. Рогатого скота мы нмеет 1135 голов. Овец, лошадей — тысячн две с половнной. Вообіце, все это жнвотные, онн все хотят кушать. Что для ннх можно купнть в Мннске кроме хлеба? Ннчего. Отсюда н понятно, что ндет н мамаша, н папаша, н дочка, н сын — н все берут хлеб».

Шмат праблем даводзілася вырашаць гарадскому кіраўніцтву ў разглядаемы перыяд, а часцей за ўсё, напэўна, — жыллёвае пытанне.

Ужо 22 студзеня 1918 года пры Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў створан жыллёвы аддзел. Пад яго кіраўніцтвам у горадзе праводзілася нацыяналізацыя дамоў, якія належылі «прадстаўнікам пануючых класаў», царкве, уладальнікам прыватных гасцініц. Але і дробным уласнікам жылося не салодка. Саўнарком БССР 25 сакавіка 1922 года забараніў домаўласнікам разбіраць без дазволу ўлады дамы, якія прыйшлі ў непрыгоднасць. Гаржыладдзел меў законныя падставы для канфіскацыі ва ўласнікаў прыватных дамоў да 30% жыллёвай плошчы, каб размеркаваць яе па ардэрах. На працягу 1923 года ў Мінску было выдадзена 2600 ардэроў, з іх 75% — членам прафсаюзаў.

Крызіс паглыбляўся тым, што ў Мінску як у сталіцы, бесперапынна ўзрастала колькасць усялякіх устаноў. Як бачна з даведкі, накіраванай акруговым выканкамам у ЦВК БССР, тутна 1 лістапада 1924 года было занята будынкаў: культурна-асветніцкімі ўстановамі — 79, клубамі і тэатрамі — 42, лекавымі ўстановамі — 21, прадпрыемствамі — 89, а наогул, разам з вайсковымі ўстановамі, был о занята 33% усёй камунальнай жылл ёвай пл ошчы. Часта не было нават куды засяліць адказных працаўнікоў, што вылучаліся ў Мінск на кіруючыя пасады. «Вялікія людзі» па некалькі месяцаў мыкаліся па выпадковых камуналках.

Дарэчы, для іх сітуацыя значна палепшылася ў студзені 1925 года, калі пасля працяглага рамонту нарэшце пачала функцыянаваць Цэнтральная гасцініца камгаса — знакамітая былая «Еўропа». Тэгы шасьціпавярховы цуд камфартабельнасці паступова пераўтварыўся ў звычайны інтэрнат. Пастаяльцы «акопваліся» і не выязджалі па некалькі год.

У 20-я гады шырока праходзіла кампанія па муніцыпалізацыі прыватных будынкаў, галоўным чынам шматкватэрных. Л ёс был ых ул аснікаў нікога не цікавіў. Здараліся і памьшкі, кал і ў эксплуататары зал ічвалі не тых. Вось тыповы прыклад: дом па вул. Інтэрнацыянальнай належыў сям'і дантыста Валкоміча, які памёр у 1921 годзе ад тыфу пры выкананні службовых абавязкаў Засталісяўдава і чацьвёра малыхдзяцей. Той, хто пазбавіўіхуласнасці, нават не прытрымліваўся неабходных па закону фармальнасцей. Усё адбылося нечакана, «па хадайніцтву акруговага іспалкома». Жанчына пайшла шукаць праўду але, што адметна, прасіла ні аб вяртанні дома, а толькі аб дазволе застацца ў сваёй невялічкай кватэрцы. Але і гэта было нялёгка.

Таму і захоўваецца дадзеная «кватэрная справа» ў адным з найбольш каштоўных фондаў Нацыянальнага архіва РБ, што ёй асабіста займаліся ў 1926 годзе знакамітыя дзяржаўнью дзеячы — Старшыня СНК БССР Я. А. Адамовіч і нарком унутраных спраў БССР А. I. Хацкевіч. Заяву Раісы Валкоміч упрыгожваюць іх рознакаляровыя аўтографы. Сумесная дзейнасць двух міністраў мела станоўчы вынік: жыллё сям'і пакінулі.

Горшы лёс напаткаў М. Ф. Глухоўскага, якому належыў дом № 1 па вуліцы К. Маркса. У хадайніцтве было адмоўлена. Рэты будынак можна пабачыць на фота сярэдзіны 1920-х, зробленым з вуліцы Свярдлоўскай, ён першы злева.

Дадзеная практыка не спынілася і ў 1930-я гады. Вельмі цікавае паведамленне бачым у «Звяздзе» ад Ібжніўня 1936 года: «36 прыватных домаўладанняў муніцыпалізаваў гарадскі савет за безгаспадарчасць іх утрымання». Універсальная фармулёўка! Хто і калі распрацоўваў дакладнью крытэрыі «безгаспадарчасці»?

А зараз — лічбы. Асноўная стаўка кватэрнай платы ддя Мінка ў 1929 годзе ўстанаўлівалася ў 37 кап. за 1 м2 жылой плошчы ў месяц. Для рабочых і служачых з зарплатай ніжэй 100 руб. у месяц устанаўліваўся пэўны працэнт скідкі з такім разлікам, што плата для асоб, якія зараблялі не вышэй 20 руб. у месяц, складала 5,5 кап. за 1 м2, а пры зарплаце звыш 125 руб. у месяц устанаўлівалася адпаведная надбаўка да асноўнай кватэрнай платы. Зарплата сярэдняга рабочага складала прыкладна 50 руб. у месяц — ён плаціў 18 кап. за 1 м2. Плата за камунальныя паслугі спаганялася звыш кватэрнай платы ў памеры фактычнага кошту гэтых паслуг.

Жыллёвае пытанне ўскладняў дынамічны рост колькасці насельніцтва. Так, у 1897 годзе ў Мінску пражывала 97 тыс. чалавек, а па выніках перапісу 1922 года — 102 375. У 1935 годзе— каля 200 тыс. чалавек, а ў чэрвені 1941 года ўжо каля 300 тыс. У значнай ступені гэты рост адбываўся за кошт росту колькасці пралетарыяту. Напрыклад, калі ў пачатку 1928 года ў горадзе не было і 5 тыс. прамысловых рабочых, то к 1933 году іх налічвалася 20 736.

З 1925 года жыллёвыя кааператывы пачалі ўзвядзенне рабочых пасёлкаў у раёне Ляхаўкі, вакзала, плошчы Парыжскай Камуны — тыповыя 2—4-х кватэрныя драўляныя дамы. Кватэры каштавалі ад 3 да 4 тыс. рублёў. Месячны ўзнос пайшчыка складаў 10—12 руб. Зпачатку 30-х гадоў шырока пачалі будавацца І6-кватэрныя дамы з двума пад'ездамі. У асноўным так быў забудаваны Грушаўскі пасёлак. Плошчы катастрафічна не хапала, таму часта ў трохпакаёвых кватэрах жылі дзве сям'і. Але гэта яшчэ лічылася нядрэнным. Значную частку жылл ёвага фонду Мінска ў даваенны час складалі так званыя баракі — лёгкія драўляныя будынкі, прызначаныя для часовага жылля.

Нельга не адзначыць намаганняў гарадскіх улад па падтрымцы індывідуальнага будаўніцтва — выдаваліся пазыкі тэрмінам да 10 гадоў. На ўскраінах узнікалі новыя вуліцы. Напрыклад, за летні перыяд 1938 года ўласныя дамы пабудавалі каля 200 мінчан — выраслі шэсць вуліц у раёне Козырава (р-н сучаснай вуліцы Вільямса). Для гэтых шчасліўцаў, напэўна, адзінай праблемай заставалася транспартная.

А вось жыхары цэнтральнай часткі Мінка з пачатку 1920-х гадоў па сапраўднаму пакутвалі ад антысанітарыі. Улады атрымлівалі шматлікія скаргі. Нарэшце, у студзені 1927 года Старшыня Саўнаркома БССР Я. А. Адамовіч звярнуўся ў Саўнарком СССР з просьбай дазволіць расходаваць адзін мільён рублёў на будаўніцтва ў Мінску каналізацыі. Кіраўнік БССР пісаў, што ў часы вайны і рэвалюцыі санітарны стан горада вельмі пагоршыўся — калодзежы, убіраючыя нечыстоты, не рамантаваліся, і ўвесь бруд сцякаў у раку Свіслач. Ён таксама падкрэсліў, што па найболып шчыльна заселеных кварталах цэнтра праходзіць рака Няміга, больш падобная на канаву, якая штогод увесну і ўвосень затапляе шмат кватэр, складоў, магазінаў. Гэта. ўскладняла пабудову каналізацыі.

А вось «праблему Нямігі» пачалі вырашаць раней. Значны гістарычны факт: 17 ліпеня 1926 года Мінакркамгас заключыў з акцыянерным таварыствам «Водаканал» дагавор на выпаўненне работ па змяшчэнню Нямігі ў жалезабетонны калектар. Згодна з §§ 48 і 51 пагаднення, падрадчык меў паўнамоцтвы спыняць усякі рух (конны і пешы) на месцы работ, а таксама ў самы кароткі тэрмін адсяляць жыхароў з дамоў, якім пагражаў абвал. Узяўшыся за справу сур'ёзна, у хуткім часе падводзілі вынікі — да 2 8 лістапада калектар быў укл адзены поўнасцю на ўчастку ад вуліцы Рэспубліканскай да Свіслачы. Выканалі асноўную частку работ, а ў наступным годзе газета «Рабочнй» радасна абвясціла: «Немнга укроіцена!»

Зараз да той радасці прымешваецца лёгкі сум. Ніхто ўжо потым не бачыў, як адлюстроўваецца сонца ў водах ракі, дзякуючы якой стала вядома пра існаванне ў старажытнасці самога Мінска.

15 мая 1930 года ўступіла ў эксплуатацыю гарадская каналізацыя. У 1931 — 1932 гадах ішлі інтэнсіўныя работы па рэканструкцыі водаправода. 12 ліпеня 1933 года пачала дзейнічаць новая воданапорная станцыя ў Навінках, якая забяспечвала вадой значную частку Мінска. Водаправод быў праведзены і на ўскраіны — Барысаўскі тракт, вуліцы Дзяржынскага, Розы Люксембург. Яго даўжыня на 1 студзеня 1937 года складала 65 км. Але на пасяджэннях кіраўніцтва горада адзначаліся і недахопы. У пачатку таго ж года з усіх жылых будынкаў (9883) было абсталявана водаправодам толькі 12,9%, а каналізацыяй — 5,5%. Дадзеная практыка была вызначана як шкодніцкая — быў зняты з пасады кіраўнік «Мінводаканалбуда». У віну яму ставілася, напрыклад, невыкананне плана забеспячэння аднапавярховых драўляных будынкаў (якіх было ў Мінску 87% ад агульнай колькасці дамоў) водазаборнымі калонкамі.

Сёння, калі ў кватэрах Мінска пачалі шырока выкарыстоўвацца лічыльнікі вады, цікава паглядзець, як аплачвалі гэту паслугу раней. Згодна з пастановай Мінгарсавета ад 8 снежня 1934 года за карыстанне вадой з калодзежаў, помп, калонакустанаўлівалася наступная плата ў месяц:

1) для працоўнага насельніцтва — 30 кап. з чалавека;

2) ддя былых чырвоных партызан, былых чырвонагвардзейцаў і пенсіянераў — 20 кап.;

3) для непрацоўнага насельніцтва — 1 руб.;

4) для дзяржаўных, грамадскіх устаноў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца надзяржаўным і мясцовым бюджэце — 25 кап.;

5) для кааператыўных устаноў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на гаспадарчым разліку, — 50 кап.;

6) для камерцыйных устаноў — 1 руб. 50 кап.

Палітыка савецкай улады у адносінах да камерцыйных структур была зразумелай. Калі ў 1928 годзе прыватны сектар у агульным рознічным тавараабароце Мінска складаў 29,4%, у 1929 годзе — 22,7%, то ўжо ў 1930-м на долю прыватніка прыпадала ўсяго 3%. Дыктаваў моду ў дзяржаўным гандлі Мінскі ГУМ, які ўпершыню адчыніў дзверы для пакупнікоў 28 мая 1934 года. Першы будынак ГУМа змяшчаўся праз адзін квартал ад сучаснага — на рагу вуліц Савецкай і Камсамольскай. Яго філіялы: дзіцячы — на рагу вуліц Ленінскай і Савецкай, тэкстыльных вырабаў — на плошчы Свабоды, 35.

1 чэрвеня 1935 года на рагу вуліц Ленінскай і К. Маркса ў доме Белкамунбанка (гл. фотаздымак) пачаў дзейнічаць узорны гастранамічны магазін Мінхарчгандлю з аддзеламі: булачным, малочным, кандытарскім, рыбным. Тут быў таксама вялікі выбар він і тытунёвых вырабаў. Пры магазіне было адчынена кафэ, якое працавала з 9 гадзін раніцы да 2 гадзін ночы. Познія наведвальнікі адчувалі сябе даволі камфортна, бо Ленінская вуліца была на той момант адзінай у горадзе, асветленай дзвюма лініямі электрычных лямпачак. Ha Савецкай вуліцы такія ж лініі былі пракладзены ўвосень 1935 года. А напрыканцы 1939-га Мінск асвятляўся ўжо 1581 электрычнай кропкай.

Адначасова з асвятленнем цэнтра гарадскія ўлады праводзілі «барацьбу з цемрай ізабітасцю ўскраін». Вынікі былі адчувальныя. У 1930-я гады адным з найбуйнейшых спажыўцоў электраэнергіі зрабілася Ляхаўка. Гйта вялікае прадмесце ў XIX — пачатку XX ст. падзялялася на Верхнюю Ляхаўку — трохвугольнік паміж сучаснымі вуліцамі Свярддова, Ульянаўскай і берагам Свіслачы і Ніжнюю Ляхаўку — вялікі раён, які ўключаў тэрыторыю на ўсход і паўночны ўсход ад сучаснай вуліцы Кастрычніцкай, далей за Свіслаччу — вуліца Лодачная, а таксама на поўдзень ад чыгуначнага моста ўздоўж ракі па цячэнню. 3 пачатку 1920-х Ляхаўка паступова рабілася буйным прамысловым раёнам.

У 1922 годзе на Ніжняй Ляхаўцы на месцы старых майстэрань, заснаваных яшчэ ў 1912 годзе, быў нанава пабудаваны чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод «Энергія» (з лютага 1931 года — імя Варашылава). У 1930-я гады тут вырабляліся славутыя такарныя станкі «ДШ-300» (абрэвіятуру расшыфроўвалі звычайна як «дагнаць і перагнаць»). У1921 — 1922 гадах на Ляхаўцы таксама пачалі дзейнічаць дражджавы завод «Чырвоная зорка», узноўлены пасля разбурэння ў час грамадзянскай вайны гарзлачны завод. Шляхам аб'яднання чатырох дробных заводзікаў быў створаны знакаміты гарбарны завод «Бальшавік». Цяжкі пах, што ішоў адсюль, быў «візітнай карткай» усёй Ляхаўкі, але нельга забывацца пра тое, што менавіта на мінскім «Бальшавіку» ўпершыню ў Савецкім Саюзе, у 1938 годзе пачалі вырабляць высакаякасны хром са свіных шкур. Дарэчы, у тыя часы дзейнічаў закон, згодна з якім забаранялася абпальваць свіныя тушы. Шкуры належала здаваць у загатоўчыя канторы.

4 верасня 1927 года газета «Рабочнй» з гонарам паведаміла, што Мінскі фармацэўтычны завод выпусціўпершыя партыі нафталіну, глаўберавай солі і зялёнага мыла. Было вызначана, што вырабы завода на 30—40% таней за прывазнью.

3 1928 па 1930 год пабудаваны два цагельныя заводы, якія, аднак, былі недастаткова механізаваны, і колькасць цэглы не забяспечвала патрэб Мінска. У 1934 годзе быў пабудаваны клінкерны завод (выпускаў спецыяльную цэглу для брукавання вуліц).

У студзені 1930 года ў горадзе з'явілася адзіная ў БССР па абсталяванню Цэнтральная малочная з агульнай прадукцыйнасцю — 6 тыс. літраў малака ў гадзіну. Тут упершыню ўрэспубліцы пачалі вырабляць ацыдафілінавыя напіткі (у сакавіку 1936 года).

2 мая 1931 года адбылося ўрачыстае адкрыццё цукерачнай фабрыкі «Камунарка». Тут працавала амаль тысяча чалавек, значная частка з якіх былі жыхарамі новага рабочага пасёлка «Камінтэрн». Да пачатку 1940-х гадоўраён пасёлка захоўваўяшчэ і дарэвалюцыйную назву — урочышча «Тры карчмы» (якія сапраўды знаходзіліся тут спрадвеку — з левага боку былога шляху на Магілёў). Сёння адсюль пачынаецца Партызанскі праспект.

Новая фабрыка зрабіла жыццё мінчан, можна сказаць, болып салодкім. Яе тагачасныя вырабы з настальгіяй згадваюць дзеці 1930-х — зараз ужо сівыя бабулі і дзядулі. Але не толькі вырабы. У пачатку 1939 года ў карамельным цэху «Камунаркі» быўустаноўлены механічны напаўняльнік — апарат, які замяніў начынку цукерак уручную. Шта ўспрымалася як «прарыў на кандытарскім фронце». Па сведчанню старажылаў у Мінску тады распаўсюдзіўся вядомы і сёння жарт — калі нехта пачынаў выказвацца занадта «навукова», яму казалі: «Так, усё добра, але спачатку растлумач, якім чынам павідла трапляе ў самую сярэдзіну цукеркі?»

А ўвогуле, індустрыяльнае будаўніцтва — справа сур'ёзная. Па асріцыйных звестках у Мінску аб'ём прамысловай прадукцыі ў 1932 годзе перавысіў узровень 1928 года болып чым убразоў. У 1932 годзе горад даў амаль чацвёртую частку (23,6%) усёй прамысловай прадукцыі Беларусі. У ім тады налічвалася 13 прадпрыемстваў з колькасцю рабочых ад 500 да 1000 і вышэй, 19 — ад 200 да 500, 24 — ад 100 да 200 і каля 90 дробных прадпрыемстваў.

У апошніх таксама меліся свае дасягненні. Так, 18 красавіка 1935 года ў клубе імя Сталіна (рог Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай вуліц) адбылася 1-я Усебеларуская выстава дзіцячых цацак. Тут дэманстравалася звыш 150 экспанатаў айчыннай вытворчасці.

У снежні 1935 года быў рэарганізаваны Мінскі хлебакамбінат. 3 яго складу вылучаны прадпрыемствы: Мінскі хлебазавод (раён Нямігі), 1-я механічная пякарня (Старажоўка, 53), 2-я механічная пякарня (Хлебная, 6), Упраўленне саматужных пякаран (Няміга, 8). 7 лістапада 1940 года на Слясарнай вуліцы ўступіўу строй найбуйнейшы ў БССР хлебазавод-аўтамат.

У жніўні 1940 года пачаў вырабляць прадукцыю Мінскі радыёзавод (сённяшні «Гарызонт»). У серыйны выпуск пайшлі мадэлі прыёмнікаў: пяцілампавы «Піянер», шасцілампавы «КІМ», дзевяцілампавы «Маршал».

Буйны прамысловы рост сталіцы ў пачатку 1930-х быў бы немагчымы без папярэдняга вырашэння транспартнай праблемы.

Як дабіраліся мінчане да месца прызначэння? На студзень 1922 года ў горадзе было зарэгістравана каля 150 легкавых возчыкаў і 120 ламавых. Розныя ўстановы мелі каля 300 уласных выездаў. У 1923 годзе конная чыгунка мела працяг 5 вёрст і ў сярэднім за дзень перавозіла каля 2800 чалавек. У192 5 годзе Мінск атрымаў 5 аўтобусаў маркі «Форд» і 10 маркі «Фіат», але толькі са студзеня 1926 года ўсталяваўся рэгулярны рух адзінаццаці машын. Ён пачынаўся даволі позна — з 8 гадзін раніцы. У снежні 1927 года горад набыў аўстрыйскія аўтобусы. Са студзеня 1928 года пачаўся рух па новых маршрутах: пл. Свабоды — Ляхаўка, пл. Свабоды — Серабранка — Козырава. Праезд каштаваў дарагавата — адна станцыя (каля 1,5 км) — 10 кап. I ўсё ж, па даным Аўтамабільнага ўпраўлення Мінакркамгаса, за 1926— 1927 гады аўтобусы перавезлі 774 тыс. чалавек. Кожны з новых аўтобусаў «Штэйер» абслугоўваў за дзень больш як 700 пасажыраў.

Традыцыйная конка за той жа час перавезла 1 млн. 670 тыс. чалавек, але гэта было яе апошняе буйное дасягненне. За дзесяцігоддзі добрасумленнай працы рэйкі і вагончыкі ўшчэнт знасіліся. Са студзеня 1928 года спыніўся рух конкі па цэнтральных вуліцах, але цікава, што некаторая частка тых старых рэек захавалася дагэтуль. Якім чынам, дзе? Пасля дэмантажу іх выкарыстоўвалі для ўмацавання фундамента Дома ўрада, што пачаў будавацца.

Як бачна з архіўных дакументаў, рашэнне аб пабудове трамвая не было лёгкім і бясспрэчным. Напрыклад, тав. Камінскі — прадстаўнік у Беларусі Наркамата шляхоў зносін СССР, начальнік Упраўлення Беларускай акругі мясцовага транспарту — быў катэгарычна супраць увядзення трамвайнага руху. Адзін з яго аргументаў зараз гучыць як прадбачанне: «У выпадку ўзнікнення ваенных дзеянняў Мінск рызыкуе адразу ж застацца без трамвая ў выніку вельмі магчымага пашкоджання электрычнай станцыі. Аўтобусы ж можна перакінуць у любое месца, у тым ліку выкарыстоўваць у ваенных мэтах».

Іншыя мясцовыя кіраўнікі былі, напэўна, болыпымі аптымістамі, бо ўжо к лету 1928 года Саўнарком БССР зацвердзіў смету на пабудову трамвая ў памеры 2 млн. 650 тыс. руб.

Неўзабаве з верасня 1928 года пачалася ўкладка першых трамвайных рэек — на Савецкай вуліцы каля электрастанцыі і на новым жалезабетонным мосце праз Свіслач. Велізарныя земляныя работы спатрэбіліся там, дзе сёння праспект Ф. Скарыны спускаецца да цырка, — гару зрабілі болып палогай, на Бакунінскай вуліцы для трамвая пабудавалі новы мост (гл. фотаздымкі). Будаўніцтва ішло хуткімі тэмпамі.

5 кастрычніка 1929 года ў правадную сетку падалі напружанне ў 6000 вольт. Міліцыя лавіла хуліганаў, што забаўляліся іскрамі ад падкінутых да правадоў жалезак. 8 кастрычніка па чыгунцы з Масквы прыбылі трамвайныя вагоны мадэлі KM з драўляным корпусам, разлічаныя на 32 сядзячых і 40 стаячых месцаў. Гарсавет устанавіў таксу: 10 кап. за ўвесь маршрут (членам прафсаюза — 8 кап.). Як бачым, гэта прынцыпова адрознівалася ад аўтобусаў дзе плату бралі за кіламетраж.

У ноч з 8 на 9 кастрычніка зрабілі пробны пуск. Па ўсіх лініях прайшоў адзін вагон, на якім да 4 гадзін раніцы паспела праехацца кіраўніцтва гарсавета і камгаса. Пераканаўшыся, што гарадскія начальнікі засталіся жывыя, ноччу праз суткі на трамваі ездзілі члены ўрада БССР на чале са Старшынёй Саўнаркома М. М. Галадзедам.

Афіцыйны пуск адбыўся ў нядзелю 13 кастрычніка 1929 года пасля мітынгу на Прывакзальнай плошчы ля трамвайнага кола.

Спачатку маршрутаў было два: «Таварная станцыя — Камароўка» і «Пасажырскі вакзал — Старажоўка». Рух пачынаўся ў 5 гадзін раніцы, спыняўся ў гадзіну ночы. Пасля пуску трамвая інтэнсіўны аўтобусны рух захаваўся толькі на лініі «Плошча Свабоды — Козырава». 3 13 кастрычніка 1929 года па 1 студзеня 1930 года трамвай паспеў перавезці 1.502.431 чал авека, ці ў сярэднім 19 246 у дзень. Трамвайны парк знаходзіўся прыкл адна на тым месцы, дзе сёння — тралейбуснае дэпо № 1 (на вул. Варвашэні).

Са жніўня 1932 года пачала дзейнічаць новая лінія — на Ляхаўку. Часопіс «Чырвоная Беларусь» тады пісаў: «... Тры карчмы адкінуты ў мінулае. Ляхаўка стала горадам, гордасцю Менску». 3 лістапада 1933 года заходняя частка горада наблізілася да цэнтра — стала дзейнічаць лінія на Кальварыю. У студзені 1935 года трамваі пайшлі да Серабранкі. За пяць год колькасць вагонаў узрасла з 8 да 50, замест першапачатковых 18 км ліній мелася 35 км. У другой палове 1930-х гадоў налічвалася ўжо восем маршрутаў.

23 снежня 1937 года старшыня Мінскага гарвыканкама У. Р. Ванееў падпісаў новыя «Правілы карыстання трамваем». Цікава, што эпоха наклала адбітак і на гэты, здавалася б, нейтральны, дакумент. У ім, напрыклад, агаворвалася, што ў трамваі забаронены праезд асобам з вінтоўкамі, а таксама арыштаваным у суправаджэнні канваіраў. Уваход праз пярэднюю пляцоўку дазваляўся толькі інвалідам, асобам з маленькімі дзецьмі, цяжарным жанчынам, а таксама школьнікам да 12-гадовага ўзросту ў часы пачатку заняткаў.

Колькасць насельніцтва сталіцы расла хутчэй, чым трамвайны парк. 3 перагружанасцю машын змагаліся па-рознаму, у тым ліку і нетрадыцыйна. Увесну 1937 года па Савецкай вуліцы да Камароўкі хадзіў некаторы час трохвагонны састаў. Дцнак «цягніку» было цяжка манеўраваць — новаўвядзенне не прыжылося. Вось толькі ідэя, напэўна, засталася лунаць у паветры, бо як растлумачыць наступнае: праз 65 год, у пачатку 2002-га, на адной з найболып напружаных ліній Мінска (каля Камароўкі) пачаліся выпрабаванні новага беларускага трохсекцыйнага трамвая, разлічанага на 302 пасажыра.

А ў 1930-я транспартную нішу паступова запаўняў аўтамабіль. Малавядомы факт з гісторыі айчыннага аўтасэрвісу: першая ў Бел арусі аўтарамонтная станцыя был а пабудавана ў сакавіку 1935 года ў Мінску на Магілёўскай шашы. Яна з'яўлялася чацвёртай па ліку ў Савецкім Саюзе. Напрыканцы дзесяцігоддзя ў Мінску ўзрасла колькасць таксі, аўтобусаў. У сакавіку 1940 года пачалі курсіраваць новыя аўтобусы маркі «ЗІС».

Мінчане ніколі не лічылі свой горад правінцыяй — здаўна ён знаходзіўся на перакрыжаванні буйных шляхоў у тым ліку чыгуначных. Але сапраўднымі сталічнымі жыхарамі многія пачалі адчуваць сябе толькі, калі ўступіў у дзеянне Мінскі аэрапорт. Гэта адбылося 7 лістапада 1933 года. Праз некаторы час ужо як нешта звычайнае ўспрымаліся паведамленні прэсы: «У другой палове верасня санітарныя самалёты зрабілі з Менска 6 вылетаў — у Круглае, Халопенічы, Нароўлю, Капаткевічы, Бешанковічы, Азярышча. Для аказання хуткай дапамогі былі зроблены яшчэ 3 вылеты — у Магілёў Клімавічы, Любань» (Звязда, 30.09.1935).

I ўсё ж галоўнымі сродкамі сувязі з сусветам былі ў той час тэлеграф і тэлефон. Пачыналі з малога. У 1920 годзе тэлефонная сетка Мінска налічвала каля 200 абанентаў. Снежань 1922-га быў адзначаны ўстанаўленнем сувязі з Бабруйскам, Барысавам, Койданавым і Слуцкам. 17 красавіка 1924 года на Мінскай тэлефоннай станцыі адбылася першая размова з Масквой. У пачатку 1925-га была наладжана тэлеграфная сувязь з еўрапейскімі краінамі праз Варшаву. А першая тэлефонная размова паміж Мінскам і Варшавай адбылася 3 верасня 1927 года. У горадзе было тады ўжо каля 1000 абанентаў.

К 15-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лістападзе 1932 года была здадзена ў эксплуатацыю аўтаматычная тэлефонная станцыя на 6 тысяч нумароў. Па афіцыйных дадзеных, за 1935 год на міжгародняй тэлефоннай станцыі Мінска адбылося 743 тысячы перагавораў і яна, такім чынам, заняла 5-е месца па СССР. У 1940 годзе магутнасці АТС — бтысяч абанентаў — было ўжо недастаткова для сталіцы. 82 каналы сувязі існавалі тады на міжгародняй станцыі, а з АТС яе злучалі толькі 30 ліній. 3 хатняга тэлефона цяжка было трапіць на «міжгорад» адразу, прыходзілася вытрымліваць чаргу.

Але асобныя аматары тэхнікі не жадалі чакаць, пакуль узнімецца агульны ўзровень сродкаў камунікацыі, яны глядзелі ў будучыню. Прынята лічыць, што ў Мінску тэлебачанне з'явілася ў 1950-я гады. Як масавая звычка — так. Зараз мала вядома, што яшчэ ў 1930-я айчынныя «самародкі» пачалі вырабляць першыя тэлепрыёмнікі, падобна таму, дарэчы, як напрыканцы 1980-х у хатніх умовах майстры збіралі першыя спадарожнікавыя антэны.

Дык вось, першы тэлевізар з'явіўся ў Мінску роўна 70 год таму назад — у 1932-м! Юбілей варты таго, каб прывесці вялікую цытату (Звязда, 7.02.1936):

«Супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута прамысловасці тав. Г. Бартноўскі сканструяваў у 1932 годзе апарат-тэлевізар, пры дапамозе якога можна слухаць радыёперадачы і бачыць іх удзельнікаў. 30 студзеня 1936 года на кватэры майстра (завулак Красівы, д. 8, кв. 2) быў наладжан прагляд чарговай праграмы тэлебачання для чатырнаццаці старэйшых радыёаматараў Менска.

На маленькім экранчыку з'яўляецца знаёмая фігура Аляксея Стаханава. Ён выказвае радасць, што яго адначасова бачаць у розных гарадах вялікай краіны. Славутыя забойшчыкі Дзюканаў і Канцэдал аў паказваюцца на экране. На іх грудзях ордэны Л еніна. Парторг шахты «Цэнтральная — Ірміно» тав. Пятроў паведамляе, што па прыездзе дамоў ён таксама пабудуе сабе тэлевізар.

...Перадача заканчваецца тэлевіктарынай — з'яўляецца артыст і пачынае брыцца, потым ён мыецца, снедае, чысціць бацінкі, апранаецца і, развітаўшыся з «публікай», выходзіць.

Перадача ўскалыхнула гледачоў. Таварышы Яфімаў і Шумскі заявілі, што яны сканструююць сабе тэлевізары. Пад кіраўніцтвам тав. Бартноўскага пры радыётэхнічным кабінеце Белрадыёкамітэта арганізуецца гурток тэлебачання».

Невыпадкова, здаецца, ужо ў самых першых тэлеперадачах можна было пабачыць, як «звычайны чалавек» мыецца ці снедае. Нават у той наскрозь ідэалагізаваны час улады не забываліся, што сярэдняга абывацеля цікавіць у першую чаргу яго хатні быт. Важная роля ў выхаванні працоўных надавалася сістэме грамадскага харчавання. У другой палове 1920-х быў вельмі папулярным лозунг аб «вызваленні жанчын ад хатняга рабства». Замест былых рэстаранаў адчынялі дзверы «паказальныя сталоўкі», куды прапаноўвалася прыходзіць усёй сям'ёй.

Адным з перажыткаў мінулага было абвешчана п'янства. 9 лютага 1930 года ў будынку насупраць кіно «Чырвоная зорка» пачала працаваць першая ўзорная чайная з мзтай, як было шырока абвешчана, «арганізацыі культурнага адпачынку рабочых». Тут мелася ^ вялікая бібліятэка-чытальня, а яшчэ і кожны столік быў забяспечаны асабістай радыёкропкай з навушнікамі, цэны ж не адрозніваліся ад іншых чайных горада.

А ў жніўні 1939 года ў Мінску, у доме № 50 па Савецкай вуліцы, пачаў абслугоўваць кліентаў першы ў БССР кафетэрый.

Напрыканцы 1934 года індустрыя ежы ў Беларусі набыла флагмана — уступіла ў строй фабрыка-кухня. Знаходзілася яна побач з Домам урада, і пабудаваны былі абодва будынкі амапь адначасова — сімвалічнае супадзенне. Фабрыка мела магчымасць накарміць у дзень некалькі тысяч чалавек. 3 наступнага года яна пачала развозіць штодзень снеданні па ўсіх школах Мінска — на ўласных аўтамашынах з фірменным юіяймом.

Аб значнасці харчовай праблемы ў разглядаемы час сведчыць і наступны факт: найбольш моцная спартыўная база сталіцы, што знаходзілася ў парку імя Горкага, — са стадыёнам, трэкам, пунктамі пракату інвентару, лодачнай станцыяй належала спартыўнаму таварыству «Харчавік». Для мінчан 1930-х гадоў гэтая назва гучала не менш сур'ёзна, чым «Дынама» ці «Спартак».

Той, хто любіў гатаваць сам, мусіў выкарыстоўваць прымус — невялікі агрэгат, які працаваў на газе, але з ім было шмат праблем. Вось некалькі радкоў з артыкула «Прымус сапсаваўся» (Советская Белоруссня, 24.08.1938): «... сапсаваўся ў вас прымус. Вы імкнецеся як мага хутчэй адрамантаваць яго, бо інакш рызыкуеце застацца без гарачай ежы». Далей гаворыцца, што адпаведныя майстэрні працуюць вельмі дрэнна, і ўвогуле, іх няшмат. Канцоўка не прыбаўляла аптымізму: «... яшчэ горш, калі ў прымусе прыйшла ў непрыгоднасць гарэлка — тутужо вам ніхто не дапаможа. Абыдзіце ўсе майстэрні Мінска, а гарэлкі к прымусу не знойдзеце».

Адна з тыповых рыс штодзённага жыцця 1920—30-х — гэта выключная роля ў грамадскім жыцці кінематографа. Сапраўды, «вялікі нямы» карыстаўся ў мінчан заслужанай папулярнасцю. Колькасць насельніцтва горада ўзрастала даволі хутка, але на працягу двух дзесяцігоддзяў тут было толькі пяць кінатэатраў. Некаторыя існавалі яшчэ да рэвалюцыі, як, напрыклад, «Гігант». Яму, увогуле, пашанцавала — у лістападзе 1930 года ён стаў першым гукавым у Беларусі. Так увайшоў у гісторыю, але ўжо пад назвай «Чырвоная зорка».

Другі па велічыне кіназал — «Пралетарый» — быў адчынены ў жніўні 1934 года ў будынку па Савецкай вуліцы, насупраць Цэнтральнага сквера. Наўрад ці трэба тут згадваць увесь тагачасны рэпертуар кінатэатраў, рабіць высновы аб іх ідэйнай значнасці і г.д. Звернем увагу на тое, што мала вядома — усё на той жа «быт». 9 верасня 1935 года «Звязда» змясціла фельетон маладога пісьменніка Станіслава Шушкевіча. Будучы літаратурны мэтр выказваўся даволі сярдзіта: «Чарга каля кіно «Пралетарый» круцілася, як скурат на агні. Шмат часоў прастаяў у чарзе глядач. Пару разоў яму наступілі на нагу, пару разоў штурхнулі... На эстраднай пляцоўцы файе на ўсе галасы разрываўся джаз. Некалькі шчасліўцаў сядзелі на крэслах і слухалі вясёлых музыкантаў. У велізарным файе, дзе можна рассесціся тысячы чалавек, стаяла ўсяго пара дзесяткаў крэслаў... Сеанс закончан. Трэба прайсці цёмны, брудны двор, каб выйсці на вуліцу.

Кіно «Чырвоная зорка». Тут столькі ж трэба стаяць у чарзе за білетамі. Праўда, тут можна пасядзець у файе... Адна бяда — эстрадная пляцоўка бывае пустой... Выхад і ў гэтым кінатэатры вядзе праз гразкі двор».

Дзеля чаго былі ўсе гэтыя ахвяры, таптанне ў чэргах па некалькі гадзін? Часам — дзеля сапраўднага Мастацтва. Дзве знакавыя постаці ўвайшлі ў жыццё мінскіх кінааматараў у сярэдзіне 1930-х — Чапаеў і Чаплін. Перагарнём некалькі старонак мясцовай хронікі.

Восень 1934 года — звесткі пра трыумф фільма «Чапаеў» у сталіцы СССР хутка трапілі ў Мінск. Трэст «Белдзяржкіно» завалены ўсхваляванымі запытамі грамадзян, але чыноўнікі самі не ведаюць, калі стужка пройдзе ўсе інстанцыі.

25 лістапада ў «Пралетарыі» пачаўся папярэдні продаж білетаў на 27-е. Чарга болып нагадвае натоўп. Яе нельга ўтрымаць на тратуары. Рух трамваяў па Савецкай спыняецца некалькі разоў.

26—29 лістапада 1934 года чэргі робяцца болып арганізаванымі, але зараз ужо нагадваюць мітынгі. Прэса паведаміла, што на пленуме ЦК УКП(б) у Маскве адбылося доўгачаканае — адменены ўсім абрыднуўшыя хлебныя карткі, у пэўнай ступені краіна вяртаецца да рыначнай эканомікі.

1 снежня 1934 года — першы дзень паказа «Чапаева» ў «Чырвонай зорцы». Са слязамі на вачах многія перажываюць гібель героя. Ідучы ўвечары дамоў, яны яшчэ не ведаюць, што некалькі гадзін назад у Ленінградзе забіты выдатны дзяржаўны дзеяч С. М. Кіраў, што заўтра краіна апранецца ў жалобнае адзенне.

Пачыналася іншая палітычная эпоха — эпоха масавых судовых працэсаў усесаюзнага маштабу. Неспакойныя часы надышлі і ў сталіцы БССР. Праходзілі бясконцыя «чысткі» партыі. Стандартным стал а абвінавачванне ў трацкізме. Яно выкрэсл івал а чал авека не тол ькі з сацыяльнага жыцця, але нярэдка з жыцця ўвогуле.

Вялікі комік і трагік Чаплін з'явіўся ў Мінску непрыкметна. Ішоў ліпень 1936 года, працягваўся сезон адпачынкаў. He было папярэдняй рэкламнай кампаніі, толькі паведамленне на апошняй старонцы «Звязды»: «Чарлі Чаплін у фільме «Новые времена», прэм'ера сёння». Першыя шчасліўцы ўзялі білеты даволі лёгка, аншлагі пачаліся пазней.

У верасні 193б-га — зноў прэм'ера: «Агні вялікага горада» у «Пралетарыі». Верагодна, што ў гэтым выпадку дата паказу была вызначана наўмысна. У той дзень, 13 верасня, на Мінскім аэрадроме адбыўся вялікі парад з нагоды заканчэння манеўраў часцей Беларускай ваеннай акругі. У горадзе гасцявалі вельмі важныя асобы: нарком абароны СССР К. Я. Варашылаў, маршалы Будзённы, Ягораў, Тухачэўскі, а таксама дэлегацыі армій Вялікабрытаніі, Францыі і Чэхаславакіі, якія прысутнічалі на манеўрах. Фільм Чапліна выводзіў культурнае жыццё горада на агульнаеўрапейскі ўзровень.

Дарэчы, з «Пралетарыем» звязана адна амаль містычная гісторыя — гісторыя апошніх перадваенных гадзін Мінска. Добра, што кінатэатр захаваўся на фотаздымках, бо зараз на тым месцы няма нават будынкаў (тут плошча насупраць Цэнтральнага сквера). Пасля рэканструкцыі ў 1938 годзе яго перайменавалі ў «Радзіму», зал павялічылі да 1000 месц. 21 чэрвеня 1941 года ў ім дэманстраваўся фільм «Фронтовые подругн» (сімвалічная назва). Назаўтра быў выхадны дзень — нядзеля, таму зрабілі дадатковы сеанс, які пачынаўся 22 чэрвеня ў палове першага ночы.

А роўна ў нуль-нуль гадзін у файе «Радзімы» адбылося, згодна з праграмай, вясёлае выступленне «Тэа-джаза» — куплеты, камічныя сцэнкі, аперэтачныя дуэты і інш. Фільм скончыўся каля трох гадзін ночы. Тэта. было апошняе масавае грамадскае мерапрыемства ў даваенным Мінску, да пачатку вайны заставаліся лічаныя хвіліны.

Цікава, што прароцтва можна знайсці часам ў звычайнай газетнай заметцы. Вось радкі з «Советской Белорусснн» ад 7 верасня 1940 года: «... второй день больших противовоздушных учений в Минске. Утром все было спокойно. Но вдруг показались бомбардировщики. Завыли сирены. Радиорупоры коротко возвестили:

— Воздушная тревога! Воздушная тревога!

Зенитная артиллерия открыла «стрельбу», но нескольким самолетам все же удалось прорваться к городу и нанести немало «повреждений». «Бомбы» упали на площадь Свободы, «загорелась» гостиница «Европа». На сквере много «раненых, отравленных, обожженных»... Второй день учений в Минске вскрыл немало недостатков в деятельности отдельных служб».

Напэўна, у выніку такіх «недахопаў», менш, чым праз год, авіябомба ператварыла шасціпавярховую «Еўропу» ў руіны. Заляцанні з вайной кепска скончыліся.

18 чэрвеня 1941 годаўтры гадзіны дня пачалося запаўненне катлавіны Камсамольскага возера водамі Свіслачы. 21 чэрвеня «Советская Белоруссня» выступіла з вельмі актуальным матэрыялам «К открытню купального сезона на Мннском озере». Але прызначанае назаўтра ўрачыстае адкрыццё не адбылося, як не адбыўся і запланаваны на 29 чэрвеня 1941 года грандыёзны Усебеларускі парад фізкультурнікаў перад Домам урада. Дарэчы, тады Мінскам кіравала ўжо зусім іншая адміністрацыя, за нейкі тыдзень змянілася ўсё... Толькі Свіслач здолела захаваць нязменным сваё павольнае цячэнне. Нарэшце і ёй трэба прысвяціць некалькі радкоў як раўнапраўнай частцы горада.

У разглядаемыя дзесяцігоддзі галоўная рака беларускай сталіцы страціла старадаўнюю веліч і нагадвала аб сабе гараджанам адзін раз у год, падчас вясновай паводкі. Нагадвала, бывала, даволі моцна. Напрыклад, 14 сакавіка 1936 года ўзровень вады дасягнуў 368 см, 18сакавіка 1938 года — 356 см (пры звычайным 190 см). Тады пад вадой апынулася ўся прыбярэжная частка парку імя Горкага, стадыён, падыходы да Пуліхаўскай Слабады, шматлікія агароды.

Аднак што рабілася ў 1941-м! Па-першае, паводка была незвычайна позняя, па-другое... пад'ём ракі пачаўся ў 10 гадзін раніцы 14 красавіка, a 16 красавіка вада паднялася ўжо да455 см! Затапіла дамы на Калгаснай, Садова-Наберажнай, Лодачнай, Гарбарнай, Стара-Віленскай, Стара-Слабодскай, Кастрычніцкай, Пуліхаўскай вуліцах, а таксама значную частку парку імя Горкага. Звыш 150 сем'яў эвакуіравалі з затопленых кватэр. Былі прыняты надзвычайныя меры супраць затаплення электрастанцыі № 1 (побач з паркам). Прыбываючую ваду тут спрабавалі адкачваць помпамі. Патокі вады прарвалі дамбы, пабудаваныя ў Клябанскім завулку і на Садова-Наберажнай вуліцы. Гідраметслужба, нарэшце, «супакоіла»: узровень вады не павінен перавысіць 465 см.

Некалькі год таму назад давялося пачуць цікавую версію тых падзей ад добрай знаёмай, мінскага старажыла Галіны Рыгораўны Каленік. Па яе словах: «Прырода нешта такое прадчувала. Ледзь ня ўвесь Мінск тады Свіслач слязамі абмыла, нібы развітвалася...»

Каб зняць залішнюю вільгаць са старонкі, выкарыстаем сухую газетную цытату (Звязда, 5.01.1941): «Пашпарт горада Мінска. Калі ў 1926 г. тут пражывалі 132 942 чалавекі, то цяпер амаль 300 тысяч. Каб прайсці ўсе вуліцы Мінска, трэба зрабіць 199 км. Уся тэрыторыя горада займае 65 км2. Садамі і паркамі засаджана 1975 га.

У 10 вышэйшых навучальных установах вучыцца 6674 студэнты. Ёсць 17 тэхнікумаў і 42 школы, 36 ясляў, 7б дзіцячых садкоў.

Да паслуг працоўных — 12 бальніц і клінік, 20 паліклінік і амбулаторый, 48 урачэбных пунктаў і 2 радзільныя дамы. Працоўных абслугоўваюць 9бЗ урачы.

У 1941-м — на 874-м годзе існавання — Мінск узбагаціць свой пашпарт яшчэ болып цікавымі і багатымі звесткамі».

Прагноз, на жаль, не спраўдзіўся.

Дадзеная кніга, па сутнасці, — адна велізарная фатаграфія, вырваная калісь жорсткім часам з «пашпарта» горада. Рана ці позна патрэбна было ўклеіць здымак на месца.
 

Шчыра дзякую людзям, без дапамогі і падтрымкі якіх ніколі не выйшаў бы ў свет гэты зборнік:

Вячаславу Дзмітрыевічу Селяменеву — дырэктару Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Віктару Васільевічу Баландзіну — дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Васілю Аляксандравічу Дзмітрэнку — дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Ганне Вячаславаўне Запартыка — дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Пятру Сяргеевічу Хацько — дырэктару Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі.

Лідзіі Пятроўне Палескай — захавальніцы калекцыі фотаздымкаў мінскага краязнаўцы Васіля Іванавіча Каляды.

Удзячны за магчымасць апублікаваць не проста разрозненыя фота, а зрабіць нешта накшталт сапраўднай экскурсіі. Яе пачатак традыцыйны — ад вакзала. Адтуль маршрут пралягае ўздоўж вуліцы Савецкай (праспекта Францішка Скарыны) — галоўнай артэрыі горада — на супрацьлеглы бок Мінска, да Усебеларускага стадыёна (раён Батанічнага саду). Экскурсанты маюць час абысці амаль увесь цэнтр Мінска 1920—30-х гадоў і таксама зазірнуць на ўскраіны — Койданаўскі тракт, Ляхаўку, Кальварыю, Старажоўку... Калі ласка, рушым наперад. Прыемнага падарожжа!
 

Ілья КУРКОЎ
 

MINSK THE UNFAMILIAR 1920 -1940 RUS

Minsk's image has changed many times in its nearly thousand-year history. But interestingly, most of the changes have occurred in the last six dozens years. During this period, Belarus' capital has been demolished and has risen up from the ashes, losing much of its historical visage. So what are the people of today who wish to dip into the past to do?

Minsk's pre-revolution is familiar enough to the modern "spectator". More than a few postcards with streets for sightseers have been published. Already, the names sound familiar.

As strange as it may seem, social consciousness had not managed to create stereotypes and images for the next epoch — for the creation of socialism in the 20—30s. Even now, there are only a few phrases, which linger from school years: New Economic Politics (NEP), the five-year plan, and industrialization. One probably remembers yet another — the housing crisis. But where is the atmosphere, the witness of all this? Where are the decorations that were built for the Socialist drama?

An answer can be found in the photos of the 20s and 30s. Unfortunately, at that time, fans of photography were not so lucky. According to the recollections of an old-city citizen, well-known doctor and student of local lore, Vasily Ivanovitch Kaleda, it was dangerous to take photos of buildings and streets-especially in the center. This was connected to the Belarusian capital's peculiar status, which was unique even by the scales of the Soviet Union.

For almost twenty years, the Western border of the USSR laid approximately 30 short kilometers from Minsk. This determined its "specialization". Firstly, it was an "impregnable fortress" in case of enemy invasion. And secondly, it was a kind of "advertising shield", demonstrating the peculiarities of the social regime to arriving foreigners. The city was, in its essence, the facade for the entire Soviet country!

It's clear how every object was then considered to be "strategic" in those circumstances. As an unfortunate result, there were not many photos kept of 1920—40s Minsk. Even so, the period is a unique page in the city's history. For a short time, they had managed to pour a new "capital wine" into the old "governing furs"— right to the edges. Minsk had gained its own style and a new face.

Streets that had been planned in the beginning of the XIX century suddenly became important transport arteries, while the city's borders expanded. For twenty years, the capital's population had grown almost threefold. New personages appeared among the streets' crowds: students, industry workers, frontiersmen, and many soldiers. By the beginning of 1941, Minsk was already home to approximately 300,000 people. The sum for the streets' lengths came to approximately 200 km. The territory occupied 65 sq. km. By the end of 1940, 6,674 students studied at ten higher schools in Minsk. There were also 17 technical schools, 42 secondary schools and 112 preschool institutions.

The city's industry was developing at a quick tempo. New buildings for plants and factories were being created.

The purpose of this book is to restore, and to release from nonexistence, a complete visual compendium of 1920—30s Minsk that the majority of modern citizens have never seen. Having opened this album, one has the opportunity to walk along shadowy streets or to go on an excursion with friends while enjoying and recognizing familiar forms.

As an author and collector, I'm happy to not only be able to publish some never-seen photos, but to organize a real excursion. It starts traditionally — with a railway station. From there, the route passes along the main artery of the city — Savetskaya Street /today it is F.Skaryna Avenue/ to the opposite edge of the city — All-Belarusian Stadium /now it is the district of the Botanical Garden/. Excursionists can pass along the entire center of Minsk of the 1920—30s, as well as to see its suburbs — Koidanawsky highway, Lyakhawka, Kalvaria, Starazhowka...So let's move on! And have a good trip!

 

Ilya KURKOV


<< все Книги