А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч
Беларусь у малюнках Напалеона Орды. Другая палова XIX стагоддзя.
Belarus in pictures of Napaleon Orda. Second part of XIX centure.

Мн.: Ураджай, 2001. — 144 с.: iл.
ІSВN 985-04-0497-3

Напалеон Орда на шматлікіх сваіх малюнках адлюстраваў непауторную жывапісную панараму Беларусі з яе прыгожымі архітэктурна-ландшафтнымі краявідамі, творамі дойлідства — гарадской, местачковай і вясковай забудовай, храмамі ш палацамі.

Мастацкая спадчына Орды ўяўляе сабой абагульненны вобраз Бацькаўшчыны.

ТАЛЕНТ, АДДАДЗЕНЫ РАДЗІМЕ ENG

Напалеон Орда на шматлікіх сваіх малюнках адлюстраваў непаўторную жывапісную панараму Беларусі з яе прыгожымі архітэктурна-ландшафтнымі краявідамі, творамі дойлідства — гарадской, местачковай і вясковай забудовай, храмамі і палацамі. Мастац-кая спадчына Орды ўяўляе сабой абагульнены вобраз Радзімы, ілюстраваную энцыкла-педыю матэрыяльнай культуры.

Нарадзіўся Напалеон Орда 11 лютага 1807 г. у радавым маёнтку Варацэвічы Пінскага паве-та Мінскай губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці) у сям'і маршалка шляхты Кобрынскага павета, інжынера-фартыфікатара Міхаіла Орды.

Атрымаўшы пачатковую адукацыю дома ад бацькоў, Орда далейшую вучобу працягваў у Свіслацкай гімназіі, якую паспяхова скончьгў ў 1823 г.

У тыя часы буйнейшым адукацыйным цэнтрам, асяродкам вольнай дэмакратычнай думкі з'яўляўся славуты Віленскі універсітэт, куды адразу пасля гімназіі паступае Орда на фізіка-матэматычны факультэт. Навучанне давалася лёгка, выкладчыкі адзначалі яго выдатныя здольнасці. Але універсітэт здольны студэнт не скончыў — у 1827 г. быў адлічаны за прыналежнасць да тайнага студэнцкага таварыства «Заране», члены якога марылі аб незалежнасці Рэчы Паспалітай, і тым самым падзяліў лёс з Адамам Міцкевічам, Томашам Занам, Янам Чачотам, Ігнатам Дамейкам. Пасля арышту і 15-месячнага турэмнага зняволення вяртаецца ў родныя Варацэвічы, але за-стаецца пад наглядам паліцыі і самастойна завяршае сваю адукацыю.

Сфарміраваная ва універсітэце рэвалюцыйна-вызваленчая палітычная арыентацыя Орды да аднаўлення Рэчы Паспалітай рэалізавалася ў час паўстання 1830-1831 гг. Ён прымае ў ім актыўны ўдзел як стралок чацвёртага палка коннай гвардыі Літоўскага корпуса ў Каралеўстве Польскім і нават вызначаецца ў бітве пад Коцкем і атрымлівае вышэйшую ўзнагароду — ордэн Залатога крыжа (Virtuti Militari) i чын капітана паўстанцкай арміі. Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. вымушаны эмігрыраваць і накіроўваецца праз Аўстрыю і Швейцарыю ў Італію. У 1833 г. пераязджае ў Парыж — тагачасны цэнтр рэвалюцыйна-дэмакратычнай эміграцыі.

Атмасфера Парыжа з яго бурлівым культурным жыццём, мастацкай і навуковай багемай паўплывала на развіццё шматбаковых здольнасцей творчай натуры Напалеона Орды, які ўжо вызначыўдля сябе прафесійную цікавасць і арыентацыю да музыкі і жывапісу. Музычнае майстэрства ўдасканальваў у Фрэдэрыка Шапэна. Дасягнуў у гэтай галіне грунтоўных поспехаў. Яго музычныя творы (паланэзы, вальсы, серэнады, мазуркі), якія вызначаюцца меладычнасцю, драматызмам, віртуозным стылем, багаццем фактуры, лірычнасцю, былі ўхвале-ны Ф. Шапэнам, Ф. Лістам і С. Манюшкам. Н. Орда ствараўрамансы і песні на словы С. Вітніцкага і А. ГІлуга, выдаў «Альбом твораў польскіх кампазітараў» (1838), «Граматыку музыкі» (Варшава, 1873).Усярэдзіне 1840-хгг. быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.

Вызначыўся Орда і ў галіне літаратурнай дзейнасці: пісаў артыкулы пра выдатных людзей і цікавыя мясціны, у 1856 г. выдаў польска-французскі падручнік. У 1839 г. Н. Орда прыняты членам Польскага гістарычна-літаратурнага таварыства.

У Парыжы Орда атрымоўвае мастацкую адукацыю ў студыі вядомага майстра архітэктурнага пейзажа П'ера Жэрара, які і вызначыўяго мастацкі жанр. Сферай яго мастацкай зацікаўленасці становіцца археалогія і архітэктура. Малюнак для Орды з'яўляецца не толькі творам мастацтва, але і гістарычным дакументам, у якім фіксуюцца каштоўныя архітэктурныя помнікі. Таму свае малюнкі суправаджае гістарычнай анатацыяй, імкнецца зафіксаваць уладальнікаў сядзіб і палацаў, прыналежнасць культавых будынкаў адпаведнай канфесіі, гады будаўніцтва, фундацыі і інш. У яго творах яск-рава прасочваецца жаданне данесці свае знаходкі іўражанні ад вандраванняў да гледача.

У1856 г. пасля абвяшчэння царскім урадам амністыі палітычным эмігрантам, Напалеон Орда ў 49-гадрвым узросце вяртаецца ў родныя Варацэвічы. У 1862-1863 гг. жыве ў Гродне, потым на некаторы час пасяляецца ў Пінску. Каб забяспечыць сваё матэрыяльнае становішча, працуе хатнім настаўнікам музыкі ў генерала Адама Ржавускага на Валыні.

У вольныя ад працы месяцы Н. Орда шмат падарожнічае па Беларусі, Літве, Полынчы і Украіне. У час сваіх вандровак робіць замалёўкі архітэктурных і гістарычных помнікаў, гарадоўі мястэчак, славутых мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей. Вынікам гэтых вандраванняўз'явіўся аграмадны збор мастацкіх твораў, гэта болын за 1150 малюнкаў, з якіх каля 200 прысвечаны мена-віта Беларусі.

Для сваёй творчасці Н. Орда выбраў тэхніку алоўкавага малюнка, падмаляванага аква-рэллю, гуашшу ці сепіяй, якой дасканала валодаў. Менавіта гэта тэхніка малявання дазваляла аператыўна і найбольш дакладна адлюстраваць натурны архітэктурны краявід ва ўмовах падарожжа. Краязнаўцам быў выбраны адзіны фармат паперы (даўжыня каля 30 см), наклеенай на планшэтку.

Асаблівую ўвагу Орда надае адлюстраванню на сваіх малюнках шэрагу сядзіб і памятных мясцін, якія звязаны з імёнамі славутых дзеячоў культуры: А. Міцкевіча (сядзібы ў Завоссі, Туганавічах), М. Агінскага (палац у Рэтавасе на Літве), С. Манюшкі (сядзіба ў в. Убель), I. Ходзькі (сядзіба ў в. Дзевятня на Літве), У. Сыракомлі (сядзіба ў Смольгаве), А. Плуга (сядзіба ў в. Жукаў Барок) і інш.

Двойчы ў 1860 г. замаляваў Орда і месца свайго нараджэння, родную сядзібу Варацэві-чы. На малюнках адлюстраваны аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны дом на дзве палавіны, з традыцыйным чатырохкалонным порцікам-ганкам па цэнтры франтальнага фасада, невялікай мансардай над ім. Перад домам парадны двор, за ім пейзажны парк. Такая сядзіба дробнапамеснага шляхціца была тыповай і найболып распаўсюджанай на Беларусі, пра што зноў-такі сведчаць і іншыя малюнкі Орды. Здаецца, што сэрцу мастака бліжэй менавіта гэтыя ўтульныя фальваркі са сціплым жыллём, паркавымі прысадамі, гаспадарчымі пабудовамі.

Серыя малюнкаў Н. Орды з'яўляецца абагульненай ілюстрацыяй беларускай вёскі сярэдзіны XIX ст., на якой народнае драўлянае дойлідства перададзена мастаком з вялікай трапнасцю і захаваннем нацыянальнага каларыту. Перад намі паўстаюць маляўніча раскінутыя ўздоўж рэк і азёр беларускія паселішчы з хатамі, накрытымі саламянымі стрэхамі, з драўлянымі храмамі і званіцамі, млынамі і ветракамі, калодзежамі-жураўлямі і іншымі вясковымі збудаваннямі.

Але найбольш шырока ў творчасці мастака прадстаўлена гарадская архітэктура (болын за 30 малюнкаў). Па шэрагу гарадоў створана шырокая панарама шматстылёвай мураванай забудовы XIX ст. У гэтай серыі малюнкі гарадоў Гродна, Віцебска, Мінска, Магілёва, Полацка, Пінска, Навагрудка, Нясвіжа, Турава, Свіслачы і інш. На малюнках Орда амаль ніколі не абагульняў гарадскую забудову — кожны будынак надзелены вызначанай індывідуальнай характарыстыкай, вулічныя панарамы пададзены з вострых ракурсаў з вылучэннем архітэктурных дамінант.

3 асаблівым замілаваннем перад сівой мінуўшчынай Орда замалёўвае старажытныя замкі, многія з якіх ужо ў той час ляжалі ў руінах. На двух малюнках зафіксаваны сусветна вядомы помнік абарончнага дойлідства — Камянецкая вежа ў сваім першапачатковым выглядзе без пазнейшай рэстаўрацыі і атынкоўкі. 3 рамантычнай настальгіяй мастак адлюстроўвае Стары і Новы замкі ў Гродна, замкавую рэзідэнцыю Ільінічаўу Міры. На малюнках Орды мы бачым старажытныя беларускія замкі ў Крэве, Геранёнах, Лідзе, Навагрудку, Караліне пад Пінскам і іншыя.

3 эстэтычным пачуццём і некаторым рамантызмам замалёўвае Орда шматлікія магнацкія палацы і шляхецкія сядзібы з іх знешнім лоскам, раскошай і рэпрэзентацыйнасцю. Зацікаўленае дахіленне мастака да старасвецкіх маёнткаў тлумачыцца і тым, што яны з'яўляліся ў свой час культурнымі асяродкамі са шматлікімі зборамі твораў мастацтва, кнігазборамі, архіўнымі сховішчамі, археалагічнымі і зброевымі калекцыямі. На малюнках Орда адлюстраваў асноўную годнасць гэтай галіны будаўнічага мастацтва - арганічную сувязь манументальнага будынка з прыродным і паркавым асяродцзем, без якога малюнкі страцілі б свой мастацкі сэнс. У шматпланавы краявід уключаюцца рэкі, азёры, сажалкі, пад'язныя дарогі і алеі. Такой падачай выдатных мясцін вызначаюцца віды сядзіб і палацаў у Буйнавічах, Вялікім Мажэйкаве, Дзятлаве, Альбярціне, Дзярэчыне, Высокім, Гарадзеі, Дашкоўцы, Гародні, Бешанковічах і інш.

Серыя малюнкаў Орды ахоплівае шырокі арэал культавай архітэктуры Беларусі ад глыбокай старажытнасці да сярэдзіны XIX ст., ад магутных касцельных манументаў у Нясвіжы, Гродне, Віцебску да сціплых вясковых драўля-ных храмаў і каплічак у Бездзежы, Беражніцы, Брашэвічах, Моладаве, Анопалі.

Мастацкая спадчына Напалеона Орды - выдатная ілюстрацыя стылявога развіцця архітэктуры Беларусі. Сярэдневяковую готыку да нас даносяць малюнкі Фарнага касцёла ў Гродне, Барыса-Глебскай царквы ў Навагрудку, касцё-лаў у Гнезна, Ішкальдзі, Койданаве. Дойлідства старажытнарускага перыяду прадстаўлена малюнкамі Барыса-Глебскай царквы ў Гродне, Сафійскага сабора і Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку.

Маладаследаваная архітэктура рэнесансу прадстаўлена домам-крэпасцю ў Гайцюнішках, замкам у Міры.

Барока і ракако адлюстравана на малюнках помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры ў Ружанах, Дзятлаве, Станіславове. Іх архітэктура вылучаецца скулыпурнай пластычнасцю з выкарыстаннем ламаных дахаў узвышаных гранёных рызалітаў з балконамі і фігурнымі франтонамі, пілястравай крапоўкай фасадаў, высокімі вокнамі ў пластычных ліштвах. Шэдэўры культавай архітэктуры барока мастак-вандроўнік знаходзіць у Смілавічах (кляштар місіянераў), Полацку (касцёл езуітаў), Нясвіжы (кляштар бенедыкцінак), Слуцку (Троіцкі ма-настыр базыльян у Трайчанах), Дзярэчыне (дамініканскі касцёл) і ў шмат іншых беларускіх мясцінах.

Найбольш ярка Орда праілюстраваў стыль класіцызму і ампіру ў архітэктуры Беларусі - палацы ў Альбярціне пад Слонімам з ампірнымі скульптурамі львоў пры ганку-порціку Дзярэчыне, Грушаўцы, Паланечцы, Снове, Жылічах.

He менш цікавымі лічыць мастак і тагачасныя будынкі, вырашаныя ў стылі гістарызму ці эклектыкі. Палацы і сядзібы гэтага часу вылучаліся індывідуальнасцю і непаўторнасцю, рэтраспектыўным выкарыстаннем стыляў мінулых гістарычных эпох. Так званы «замкавы стыль», у якім выкарыстоўваліся ў якасці дэкору формы крапасной архітэктуры — крэмальеры, вокны-байніцы, гранёныя і цыліндрыч-ныя вежы — дэманструюць сядзібы ў Масаля-нах, Дзевяткавічах, Астрашыцкім Гарадку. Мастак праз малюнкі нагадвае нам, што ў той час распаўсюджваецца стварэнне пры гасподскім доме зімовага сада, зашклёнае памяшканне якога прыбудоўваецца да дома (сядзібы ў Дукорах, Панямуні), ці ствараецца ў асобным збудаванні (Туганавічы). Звяртанне да форм готыкі назіраем на малюнку сядзібы ў Прылуках.

Свае малюнкі Н. Орда сістэматызаваў і расклаў па папках, у якіх сабраны творы за перыяд 1840—1880 гг. Беларускі матэрыял змешчаны ў папках па Гродзенскай губерні (I860— 1877 гг., 144 планшэты), Мінскай губерні (1864—1876 гг., 64 планшэты), Віцебскай гу-берні (1875—1876 гг., 35 планшэтаў), Віленскай губерні (1875—1877 гг., 50 планшэтаў), Магілёўскай губерні (1877 г., 15 планшэтаў). Акра-мя гэтага мастак вылучыў «парцфелі» з малюнкамі па Валынскай, Кіеўскай, Падольскай, Ковенскай губернях, Княству Познаньскаму, Заходняй Прусіі і Галіцыі, Францыі і Германіі, Іспаніі і Партугаліі. Найболып гістарычна каштоўныя малюнкі Орды тыражыруюцца ў гравюрах шматлікіх перыядычных гісторыка-краязнаўчых выданняў (у польскім часопісе «Ты-годнік ілюстраваны» пад рубрыкай «3 папкі Напалеона Орды»).

3 1873 г. Напалеон Орда распачаў не менш манументальную справу — выданне ўласным коштам «Альбома відаў гістарычных польскіх» («Album Widokow Historycznych Polski»). Аднак было выдадзена толькі 260 малюнкаў-літаграфій у васьмі серыях (каля 120 па беларускіх губернях), фавіраваных на камені Алаізам Місеровічам у літаграфічным камбінаце Максімільяна ФаянсаўВаршаве. Прычынамі няпоўнага выдання творчай спадчыны мастака з'явіліся недахоп фінансавых сродкаў у збяднелага роду Ордаў і перашкоды, якія рабіла цэнзура (малюнкі адзначаны дазволам на друк пячаткай цэнзара).

Большасць малюнкаў Орды (977 планшэтаў) знаходзіцца ў Народным музеі ў Кракаве, куды яны трапілі ў 1886 г. як ахвяраванне род-ных памёршага мастака (1883). Частка малюнкаў маецца ў Народным музеі ў Варшаве, альбом акварэляў захоўваецца ў бібліятэцы імя В. Стэфаніка ў Львове. Вялікая калекцыя літаграфій з малюнкаў Н. Орды захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У гэтым альбоме акрамя малюнкаў, якія друкаваліся ў розных выданнях, выкарыстаны ў асноўным усе літаграфіі па Беларусі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. У падборы іх вялікую дапамогу аказалі супрацоўнікі аддзела рукапісаў рэдкай кнігі і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Т. У. Рошчына і В. У. Лісянкова, за што аўтары-ўкладальнікі шчыра дзякуюць ім.

Малюнкі Н. Орды з'яўляюцца не толькі мастацка значнымі творамі, але і каштоўнай крыніцай па гісторыі архітэктуры Беларусі. Дзякуючы гэтым малюнкам Орды мы і цяпер уяўляем, як выглядалі многія архітэктурныя помнікі і мясціны, што знішчыліся або непазнавальна змяніліся. Няма ўжо цудоўных старасвецкіх сядзіб і палацаў у Моладаве, Асвеі, Беніцы, Варончы, Закозелі, Дзярэчыне, Лагойску, Дубаі, зруйнаваны кляштары і касцёлы — шэдэўры архітэктуры барока — картэзіянцаў у Бярозе, базыльян у Беразвеччы, кармелітаў у Бялыні-чах, дамініканцаўу Валынцах і шмат іншых. Беларусь у малюнках Напалеона Орды паўстае як фенікс з попелу, вырастае светлымі абрысамі архітэктурных святыняў.

Жыццё і творчая дзейнасць Напалеона Орды - яскравая старонка гісторыі нацыянальнай культуры. Сціпласць і бескарыслівасць, разнастайнасць высакародных інтарэсаў, незвычайная шматгранная таленавітасць, няспынная цікавасць да лёсу роднага краю — усё гэта якасці чалавечай постаці буйнога асветніка і мысліцеля Беларусі XIX ст. I толькі на рубяжы XXI ст. мы пачынаем усведамляць, чаго варты наш суайчыннік Напалеон Орда.

У1997 г. у г. Іванава яму ўстаноўлены помнік, выкананы скулыітарам I. Голубевым. Выданне гэтага альбома няхай з'явіцца своеасаблівай данінай павагі і ўдзячнасці Напалеону Ордзе за яго нястомную і вялікую працу на карысць беларускай культуры.

 

A.M. Кулагін
 

TALENT DEVOTED TO THE NATIVE LAND RUS

On most of his pictures Napoleon Orda reflected the unique picturesque panorama of Belarus — its marvelous landscapes and wonderful pieces of urban, township and rural architecture; its churches and palaces. Artistic heritage of Orda generates the image of his native land, which seems an illustrated material culture encyclopedia.

Napoleon Orda, a son of Polish gentleman from Kobrin district Mikhail Orda, who was a fortification engineer, was born on February 11, 1807, in a family manor named Varatsevichy, situated in Pinsk district (Minsk region), which is now a village in Ivanov district (Brest region).

Orda got his primary education at home — from the parents, then he continued further studies at Svislach Gymnasia which he successfully finished in 1823.

Right after that, Orda entered Vilnya University, and became a student at the department of physics and mathematics. At those times, this famous University was the biggest educational center, a spotlight of liberal democracy. Though studying at the University came easily to him and professors marked his outstanding abilities, Orda — a gifted student — did not graduated from the University successfully. In 18 2 7 he was sent down from the department because he was exposed as a member of secret student society "Zaranie" (the Dawnbreakers). Members of this society — among whom there were such outstanding personalities as Adam Mickevich, Tomas Zan, lan Chachot, Ignat Domeiko — dreamed of independence for Rzech Pospolita. After his arrest and 15-month detention, Orda came back to the native village of Varatsevichy, where he, however, stayed under police supervision. There he finished his education.

In the revolt of 1830—31, Orda fulfilled his revolutionary liberation intents brought up during his studies at the University. He took an active part in that revolt as a rifleman of Cavalry regiment 4, the Lithuanian Corps in Polish Kingdom. Battle at Kotske was a success for him — then he received a high award — Golden Cross Decoration (Virtuti Militari) — and was appointed a captain of rebel army. In 1831, after the revolt was suppressed, Orda had to emigrate to Italy, across Austria and Switzerland. In 1833 he moved to Paris. At those times Paris was a center of revolutionary and democratic emigrants.

Atmosphere of rapid cultural life, artistic and scientific circles in Paris added much to the development of Orda's multiple skills and abilities, his creative nature. By that time, Orda had already revealed professional interest and sense toward music and painting. Frederic Chopin mastered his musical art, in which Orda showed great achievements. Orda's polonaises, waltzes, serenades and mazurkas were highly admired by F. Chopin, F. List and S. Maniushka who were conquered with melody, drama, virtuoso style, rich contents and lyrics of his musical works. Orda composed music for romances and songs written by S. Vitnitsky and A. Plougue. He published «Album Of Polish Composers» (1838), «Musical Grammar» (Warsaw 1837). In the mid-1840s he was a director of Italian Opera House in Paris.

Orda also means an outstanding name in literature. He wrote articles about famous people and interesting places. In 1856, Orda published a Polish-French handbook. Earlier — in 1839 — he was accepted a member of Polish historical and literary society.

In Paris Orda attended studio of the famous artist Pierre Grar who's genre was architectural landscapes. There Orda got his artistic education and there his artistic genre was basically shaped. Archeology and architecture became the sphere of his artistic interest. Drawing turned for him not only a piece of art but a historical document in which there are depicted valuable architectural monuments. That is why Orda furnishes his works with historical annotation. He tends to record every possible detail — like names of manor and palace proprietors, religion of the churches, year of foundation, construction, etc. His works vividly show his desire to share his own foundings and impressions from travels with the audience.

In 1856, after tzar's government announced amnesty to political immigrants, 49-year-old Napoleon Orda came back to native Varatsevichy. Later on, from 1862-1863 he lived in Grodna, then he moved to Pinsk, where he settled down for a short while. Qrda worked as private teacher of music for a family of General Adam Rzhavousky at Valyn for living.

In his spare time Orda traveled a lot over Belarus, Lithuania, Poland and Ukraine, where he made many sketches of architectural and historical monuments, townships and villages, along with famous places where outstanding people lived and worked. Those travels resulted in an impressively great collection of over 1150 pieces; about two hundred of those drawings are views of Belarus.

For his works, Orda chose the special manner of drawing, which was pencil sketching, lightly tinted with water colours, gouache or sepia. This kind of technique perfectly fit dynamic style of Orda's travels. It allowed him to make quick but detailed sketches of architecture and landscapes. Orda even set constant paper format for his works — he always used a 30-centimeter long sheet glued to a plate.

Most of Orda's attention was focused on the pictures of several manors and memorable places, somehow related to such famous names in culture as A. Mickevich (manors in Zavosse and Tuganovichi), M. Aginsky (palace in Retavas, Lithuania), S. Maniushka (manor in Ubel village), I. Hodzka (manor in Dzeviatnia village, Lithuania), U. Syrakomlia (manor in Smolhava), A Plougue (manor in Zhukau Barok village), etc.

Twice during 1860, Orda made sketches of his native places and his dear manor Varatsevichy. In his drawings there is a single-store bar wooden house for two families. This house has traditional four-column portico threshold in the center of front facade with a small garret over it. In front of the house there is a front yard with the picturesque park behind. Such manor of a small Polish gentleman was the most typical and the most spread in Belarus, which is shown in other Orda's drawings. Those cozy manors with modest apartments, parks and utility buildings seem to be closer than anything else to the artist's heart.

The series of drawings by Napoleon Orda generates the image of Belarusian village from the 19th century. Each of them shows national wooden architecture in a good detail, and fully retains national atmosphere. We see picturesque drops of Belarusian settlements amongst and alongside rivers and lakes, straw-roof huts, wooden churches and bell-houses, water and wind mills, wells and other rural views.

Urban architecture, however, takes most of his drawings (over 30 pieces). He created broad panoramas of multi-styled constructions for several towns, dated 19th century, among them — Grodna, Vitsebsk, Minsk, Magilev, Polatsk, Pinsk, Navagrudak, Neswizh, Turav, Svislach... Orda would nearly never generalize urban buildings. Each house was featured individually, street panoramas presented from acute aspect, architectural dominants distinguished.

Orda's special admiration is set on ancient temples, most of which lay in ruins at those times already. In two of his drawings there is depicted a monument to defensive architecture — White Tower in Kamenets — in its primary condition, without mark of further restoration and plaster. With romantic nostalgia, artist drew Old and New castles in Grodna, and temple residence of Ilyinichy in Mir. In Orda's drawings we see ancient Belarusian temples in Krev, Geranyony, Lida, Navagrudak, Karalin (Pinsk region).

With the esthetical feeling and some romanticism Orda sketched numerous magnate palaces and gentleman manors with their outer varnish, splendor and stately view. Artist's interest toward old-fashioned manors is explainable — there were times when these manors were cultural centers with numerous collections of pieces of art, huge libraries, archive stores, archeological and arms collections. In his drawings Orda reflected the main significance of this branch of construction, which is harmonious relation of monumental building with natural and park environment. Without that Orda's drawings would miss their artistic sense. Orda's landscape is rich. It is filled with rivers, lakes, ponds, access roads and alleys. Such perfect presentation of nice landscapes is inherent with the views of manors and palaces in Buinavichy, Vialiki Mazheyk, Dziatlava, Albertzin, Dziarechin, Vysokaye, Garadzeya, Dashkouka, Grodna and Beshankovichy.

Amongst Orda's drawings there is a wide series for cult architecture in Belarus from far past to the middle of 19th century. They are magnificent Catholic monuments in Neswizh, Grodna, Vitsebsk aside with simple wooden villain churches and chapels in Bezdzezh, Berazhnitsa, Brashevichy, Moladava, Anopal.

Artistic heritage of Napoleon Orda is a wonderful illustration for the development of architectural styles in Belarus. We admire the Middle Age gothic in the pictures of Farny Roman Catholic church in Grodna, Church of Boris and Gleb in Navagrudak, Roman Catholic churches in Gnyozna, Ishkaldz, Koydanava. While the architecture of ancient Russian period is represented by the pictures of Church of Boris and Gleb in Grodna, Sophia Cathedral and Spas-Eufrosynia Church in Polatsk.

Fragmentarily researched architecture of Renaissance can be seen in a temple-house in Gaitsiunishki and Mir castle.

Palaces and manors in Ruzhany, Dziatlava and Stanislavova reflect baroque and rococo styles. Their architecture is distinguished by sculpture plasticity with dog-leg shaped roofs, high cut elements with balconies and belfry frontons, facade wall piers, high windows with ductile shutters. Orda the traveler found chef-d'oeuvres of baroque cult architecture in Smilavichy (Missioners Monastery), Polatsk (Jesuits Monastery), Neswizh (Benedictine Convent), Slutsk (Bazillion Monastery of Trinity in Traichany), Dziarechyn (Dominique Catholic Church), etc...

Orda made the most vivid illustrations to the styles of classicism and umpire in Belarusian architecture. These are palaces in Albertzin (near Slonim) with umpire lion sculptures at the portico threshold, and in Dziarechyn, Grushavets, Palanechka, Snou, Zhylichy.

At the same time, the artist considers contemporary buildings of eclectics or historicism are of the same interest. Palaces and manors of those times were distinguished by individuality and uniqueness, and retrospective use of the architectural styles of the past. The so-called "castle style" which supposed the implementation of some castle architecture elements and shapes for decoration — like rack-and-pinion gear, slot windows, cut and cylinder towers — is seen in the manors in Masaliany, Dzeviatkavichy, Astroshitski Garadok. Through his drawings the artist reminds us that at those times it became more and more spread to set a winter garden at master's manor. The glass room can be either annexed to the house, like in the manor in Doukory and Paniamun, or is constructed separately from the house, like in Tuganavichy. In the picture with manor in Pryluki we observe turning back to gothic.

Orda classified his drawings, and put them into separate folders, where there were kept his works created during the period from 1840-80. Materials about Belarus are stored in the folder on Grodna gubernia (1860-77, 144 plates), Minsk gubernia (1864-76, 64 plates), Vitsebsk gubernia (1875-1876, 35 plates), Vilnya gubernia (1875-77, 50 plates), Magilev gubernia (1877,15 plates). Besides that, the artist also separated folders with drawings of landscapes in such far-away lands, as Volyn, Kiev, Padolsk, Kovna gubernias, Poznan Principality, Western Prussia and Galicia, France, Germany, Italy and Portugal. The most valuable Orda's drawings are copied with gravures in many periodical historical editions (for example, in Polish magazine "Tygodnik illustravany" — Illustrated Weekly — under the headline "From Napoleon Orda's Folder").

In 1873, Napoleon Orda began one more monumental work, which was the publication of "Album Widokow Historycznych Polski" — Album of Historical Sights in Poland. He invested his own money to this project. However, there were published only 8 series (nearly 120 pieces represent landscapes of Belarusian gubernias) of 260 lithographic printings, cut in stone by Alaiz Misurovich in the lithographic studio of Maximilian Faiance in Warsaw. Lack of money in Orda's family, who became rather poor, along with censors who revised materials for publishing and put their admission stamps, were the reasons for the incomplete publication of artist's works.

Most of Orda's drawings (977 plates) are now kept in Popular Museum in Krakow, where they got by donation in 1886 from the relatives after artist's death (1883). Part of drawings are in Popular Museum in Warsaw, album of water- colours is kept in the library named after V. Stefanik in Lvov (Ukraine). Considerable collection of lithograph printings from the original Orda's drawings are preserved in the National library of Belarus. Besides drawings which were published in many editions, this album also contains nearly all main lithographs from drawings of Belarus, extracted from the funds of the National library. The employees from the rare book manuscripts and ancient book department — T.U. Roshchyna and V.U. Lissiankova — helped much with the selection of drawings. We would like to thank them for their work and kind cooperation in the preparation of this book.

Orda's drawings are not just important works of art, but also a valuable source of information on the history of Belarusian architecture. From his drawings, we now imagine how architectural monuments and places, which do not exist any more or have drastically changed, looked like in the past. There are no longer existing wonderful old manors nor palaces in Moladava, Asveia, Benitsy, Varoncha, Zakozel, Dziarechyn, Lagoisk, Dubai. Monasteries and Catholic churches of Cartesian (Biaroza), Bazillion (Berazvecha), Carmelites (Bialynichy), Dominican (Valyntsy) — baroque chef-d'oeuvres — are completely ruined. In Orda's drawings Belarus recovers, like a phoenix bird recovers from ashes, grows with light contours of sacred architecture.

Life and creative work of Napoleon Orda is a bright page in history of national culture. Decency and modesty, multiple worthy interests, extraordinary talent and constant interest and sympathy to the destiny of native land were the peculiarities of Orda's personality, which featured him as one of the most outstanding figures — educator and philosopher — in Belarusian culture in the 19th century. Only at the fall of the 20th century we begin to realize the significance of our compatriot Napoleon Orda.

In 1997, in Ivanava town there was open a monument to Napoleon Orda, created by sculptor I. Golubev.

So, let the publication of this album become part of the esteem and gratitude to Napoleon Orda for his tireless great work for the Belarusian culture.

A.N. Kulagin
 


<< все Книги