|
Аўтар даследуе складаны, разнастайны, часам супярэчлівы свет мастацка-стылявых з'яў і творчых
пошукаў, характэрных для архітэктуры Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст.
Кніга багата ілюстравана натурнымі і архіўнымі фотаматэрыяламі.
Дпя мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, а таксама ўсіх тых, хто асэнсоўвае адвечную каштоўнасць
гісторыка-культурнай спадчыны народа.
Ад аўтара
3 сярэдзіны 19 ст. пачынаецца новы
этап развіцця архітэктуры Беларусі, атрымаўшы назву "эклектыка" (з грэч. "ekclektikos" — "які выбірае"),
Адвечная семантыка гэтага паняцця ў эстэтычным сэнсе ўсталёўвеае разнастайнасць поглядаў, ідэй, густаў, прыхільнасцей.
Тэрмін "эклектыка", уведзены ў мастацтвазнаўчы лексікон у 1830-я гг. Н. Кукальнікам, першапачаткова вызначаў станоўчую
ацэнку мастацкай з'явы, абумоўленай залежнасцю ад фармальных асаблівасцей гістарычныж стыляў.
З'ява шматстылля, пераймальніцтва не разглядалася сучаснікамі адмоўна. Гібкасць, рухомасць форм
і вобразаў новага стылю бачылася ім заваёвай архітэктуры, якая супрацьпастаўлялася існуючым канонам прыгожага. Аднак
у пачатку 20 ст. з усталяваннем функцыяналізму ў архітэктуры і авангардызму ў мастацтве тэрмін "эклектыка" напоўніўся
адмоўным, зняважлівым ацэначным зместам. А паслярэвалюцыйнае мастацтвазнаўства гэтай назвай вызначыла ўсю культуру
"праклятага" мінулага — "архитектура капиталмстического общества подчинена эксплуататорским соображениям этого
общества, она художественно ограничена и обеднена ими".
Доўгія дзесяцігоддзі наша афіцыёзнае мастацтвазнаўства адмаўляла "прагную камерцыйную
бяздушнасць " архітэктуры капіталізму, надаючы ўсім яе праявам уніжальную прыстаўку "псеўда", якая азначала
антымастацкасць твораў рук чалавечых, дэградацыю творчага інтэлекту. Быццам бы бяскрыўдная, але суровая і
жорсткая мастацтвазнаўчая ацзнка нашчадкаў! Але здарылася так, што яна ў купе з пагардлівым атэізмам аказалася
здольнай апраўдаць культурнае занядбанне і вандалізм грамадства, прывяла да скідвання гучлівых званоў і
ззяючых золатам крыжоў, руйнавання шматлікіх помнікаў архітэктуры. Бязлітасна знішчаліся не толькі авеяныя
святасцю і тытанічнай народнай стваральнасцю цэрквы і касцёлы, сінагогі і мячэці, але і цудоўныя сваёй мірнай
утульнасцю палацы і сядзібы, а часам і цэлыя горадабудаўнічыя ансамблі (што ўвогуле абуральна і небяспечна для
існавання цывілізацыі).
Зняважлівы тэрмін "эклектыка" ў наш час паступова страчвае сваю негатыўную семантыку ў
адносінах да канкрэтнай гісторыка-мастацкай эпохі—эпохі развіцця капіталізму другой паловы 19 — пачатку 20 ст.
Для знаўцаў прыгожага "еще недавно пугавшие архитекторов термины "эклектика", "архаика" утратили свой
отрицательный смысл и приобрели в архитектуре равные права гражданства". Але трэба згадзіцца, што і ў
наш час дастаткова цяжка пераадолець усталяваўшуюся за многія дзесяцігоддзі адназначную ацэнку гэтага перыяду
развіцця дойлідства.
Прыгожае — непрыгожае, высокамастацкае — упадніцкае! Што можа служыць крытэрыем ацэнкі
творчасці нашых папярэднікаў, каму дадзена права на яе? Напэўна, часу. Зараз, у наш прагматычны век, на мяжы
тысячагоддзяў мы звяртаемся да ўсяго мінулага, каб не страціць узаемасувязь часоў, узаемасувязь са сваёй
бацькаўшчынай — гэта наша спрадвечная думка і клопат. З якім скарбам, здабыткам увойдуць у новае тысячагоддзе
нашы нашчадкі? Калі без мінулага — гэта страх, калі без гуманных народных набыткаў — гэта жах. Таму і кніга
гэта напісана з надзеяй трапіць у рэчышча нашага цудоўнага, шчырага да радзімы і зямлі люду: пісьменнікаў
і апантаных паэтаў, альтруістычных навукоўцаў, усіх, хто заклапочаны і ўлюбёны ў сваю мастацка-культурную спадчыну.
Аб'ектыўная гістарычная ацэнка сучаснікамі сутнасці і якасцяў бягучага мастацкага працэсу
даецца надзвычай рэдка. У гісторыі кулытуры не было амаль ніводнай мастацкай з'явы, якая б сучаснікамі не
адмаўлялася як упадніцкая. І толькі часавая дыстанцыя дазваляе ў пэўнай ступені аб'ектыўнасці падысці да
аналізу і тэарэтычнага асэнсавання гістарычнай мастацкай з'явы, знайсці яе месца ў гісторыі культуры,
высветліць агульначалавечыя каштоўнасці, бо няма ўпадніцкай эстэтычна непаўнацэтай архітэктуры — ва ўсіх
стагоддзях яна гістарычна і сацыяльна дэтэрмінавана. Шквал дойлідства нядаўняга мінулага дае нам магчымасць
далучыцца да бліжэйшых пакаленняў, пазнаць жыццё грамадства з няменшай дакладнасцю і разуменнем, чым па
літаратурных крыніцах.
3-за традыцыйнага адмоўнага погляду на архітэктуру капіталізму доўгі час мастацтва
эклектыкі заставалася за рамкамі аб'ектыўнага навуковага даследавання, агульна прынятыя спасылы на "мастацкі
заняпад " буржуазнай архітэктуры выключалі неабходнасць яе далейшага навуковага аналізу. Але ў апошнія гады
ў нашым мастацтвазнаўстве, як і ў замежным, назіраецца адмова ад прывычных уяўненняў аб сістэме мастацкіх
каштоўнасцей, усё большая ўвага да складаных і цікавых мастацкіх працэсаў, адзначаных інтэнсіўным развіццём
капіталізму. Да яго архітэктуры, пераадольваючы штучныя ідэалагічныя бар'еры, пачынаюць падыходіць з новых
пазіцый, комплексна ацэньваючы яе ролю як у фарміраванні матэрыяльнага асяроддзя, так іў сістэме мастацтваў.
У гэтай кнізе зроблена намаганне радыкальна пераасэнсаваць мінулую архітэктурна-мастацкую
эпоху, вызначаючы яе архітэктурны феномен станоўчым тэрмінам "эклектыка" ціяго сінонімамі — "гістарызм",
"рэтраспектывізм", якія ўгрунтаваліся ў заходнееўрапейскім мастацтвазнаўстве. Аўтар імкнецца данесці да чытача
сваё ўяўленне аб гэтай архітэктуры, як самастойным і суцэльным больш як паўвекавым этапе ў гісторыі
развіцця дойлідства, як заканамернай і ярка выражанай эстэтыкі мінуўшчыны, складанай, у многім супярэчлівай,
але цікавай эпосе эклектыкі, незаслугова зняважанай і занядбанай. Іў гэтых адносінах застаецца актуальнай думка
В. Гюго, які сцвярджаў, што буйныя помнікі мінулага — гэта праца ўсяго грамадства, больш вынік творчых
намаганняў усяго народа, а не столькі бліскучая ўспышка генія; гэта напластаванне вякоў.
Трэба асэнсаеаць, што эпоха капіталізму пакінула нам архітэктурную спадчыну,
якая з'яўляецца вынікам шырокамаштабнага будаўнічага працэсу і да нашага часу складае і вызначае не
толькі асноўны гісторыка-архітэктурны фон і асяроддзе гістарычных цэнтраў нашых гарадоў, але і рэальны
фонд будынкаў, якіяў сваёй большасці выкарыстоўваюцца па свайму першапачатковаму прызначэнню. Відавочна,
што архітэктура таго часу не можа быць выключана з агупьнага працэсу развіцця дойлідства, усяго мастацкага
жыцця краіны. I гэта вызначае неабходнасць удасканальвання і канкрэтызацыі нашых эстэтычных адносін да
дойлідства той эпохі, не пакідаючы па-за ўвагай і ўсе тыя адмоўныя праявы эклектыкі, якія мелі месца ў
найбольш адыёзных яе стэрэатыпах.
Пытлівы чытач! Звярніся да сваёй гісторыка-генетычнай памяці і эмацыянальнага
ўспрымання і падрыхтуйся да зацікаўленага вандравання ў адносна нядаўняе, але малавывучанае архітэктурнае
мінулае, у тую адыёзную эпоху капіталізму, у якой за гістарычна кароткі перыяд — касмічную ўспышку
для сусвету і вечнасці — архітэктура яшчэ раз прайшла ўсе этапы сеайго шматвяковага развіцця, быццам
ствараючы рэтраспектыўны вернісаж, рассыпаючы яго экспанаты ў гарадах і вёсках Беларусі.
Мы нараджаемся без усялякіх ведаў і засвойваем увесь гістарычны вопыт чалавецтваў працэсе жыццёвага
развіцця. Вось і архітэктура другой паловы 19 — пачатку 20 ст. з'явілася своеасаблівай пазнавальнай
гульнёй грамадства, у якой яно здолела па-новаму асвоіць і пераасэнсаваць увесь шлях гістарычнага
развіцця дойлідства. Эклектыка нарадзіла ілюзію прысутнасці ў розных эпохах гісторыі, стварыла
своеасаблівы тэатралізаваны архітэктурны антураж.
А.М. Кулагін
|
|