Лазука Б.А.
БЕЛАРУСКАЕ БАРОКА:
Гісторыка-тэарэтычныя праблемы стылю.

Мн.: Беларусь, 2001. — 144 с.
ISBN 985-01-0210-1

Аўтар аналізуе шляхі развіцця мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст., разглядае гістарыяграфію стылю барока, умовы яго фарміравання. Значнае месца адведзена аналізу асноўных тэндэнцый стылю. Даследуецца паэтыка беларускага барока.

Для мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх спецыялышх навучальных устаноў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй мастацтва.

 

Ад аўтара

Мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. заўсёды прыцягвала і прыцягвае да сябе пільную ўвагу. Багатае і разнастайнае па формах, супярэчлівае, у нечым загадкавае, яно не пакідае абыякавым нікога. Прычын таму шмат. Аднак галоўнай можна назваць адну: на працягу амаль двух стагоддзяў усе галіны нацыянальнай культуры былi акрэслены стылем барока. Hi да, ні пасля яго не было стылю, які б так доўга займаў дамінуючае становішча, стылю, у якім яскрава і пераканаўча адбілася гісторыя краіны, лес яе народа.

Гэтая кніга не прэтэндуе на тое, каб асвяціць гісторыю беларускага мастацтва XVII—XVIII стст. ва ўсёй сукупнасці праблем. У ей пастаўлены больш сціплыя заданы: вызначыць асноўныя рысы беларускага барока, прааналізаваць умовы ўзнікнення і фарміравання стылю, шляхі яго ўваходжання ў нацыянальную мастацкую практику, ацаніць адметнасці пластычнай і вобразнай пабудовы мастацкіх твораў, структуру стылю, тэндэнцыі і напрамкі развіцця, разгледзець асноўныя праблемы паэтыкі.

Вывучэнне беларускай культуры XVII—XVIII стст. актыўна адбываецца ў апошнія гады. Не толькі беларускія, але і польскія, рускія, украінскія, літоўскія даследчыкі звяртаюцца да багатай спадчьшы пластычных мастацтваў, літаратуры, музыкі, тэатра, разглядаючы сукупнасць з'яў культуры як усёй Рэчы Паспалітай, так і шырокі дыяпазон праблем, звязаных з беларускім мастацтвам. Пры гэтым грунтоўныя манаграфіі перамяжоўваюцца з выданнямі альбомнага і энцыклапедычнага характару, гістарычныя працы — з навуковымі і папулярнымі артыкуламі. У кола інтарэсаў вучоных паступова ўваходзяць малавядомыя творы, аўтары, больш акрэсліваецца наша веданне гісторыі развіцця відаў і жанраў. У работах мастацтвазнаўцаў і літаратуразнаўцаў, гісторыкаў культуры разгледжаны асноўныя пытанні развіцця літаратуры, архітэктуры, скульптуры, графікі, станковага і манументальнага жывапісу, тэатральна-дэкарацыйнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XVII—XVIII стст. Цяпер не застаецца сумненняў у своеасаблівасці і значнасці гэтага перыяду для беларускай культуры, перыяду, які пасапраўднаму можна назваць эпохай. I ўсё ж, нягледзячы на зробленае, шмат пытанняў яшчэ чакае адказаў, патрабуе рашэнняў.

Б.А. Лазука