Лазука Б.А.
Слоўнiк тэрмiнаў:
Архітэктура, выяўленчае i дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Мн.: Беларусь, 2001. — 158 с.
ISBN 985-01-0124-5

У слоўніку прыведзена каля 800 тэрмінаў па архітэктуры, выяўленчым і дэкаратыўна-ирыкладным мастацтве, гісторыі культуры, кожны з якіх суправаджае кароткае тлумачэнне названай з'явы, паняцця, прадмета. Тэрміны, якія з'яўляюцца запазычаннямі з іншых моў, суправаджае этымалагічная даведка. Слоўнік ілюстраваны каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, чарцяжамі.

Разлічаны на вучняў агульнаадукацыйных школ і школ з мастацкім ухілам, навучэнцаў вучылішч культуры і мастацтва, студэнтаў гуманітарнага профілю выішэйшых навучальных устаноў, выкладчыкаў, настаўнікаў, а таксама мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў, на шырокае кола чытачоў.

 

Ад аўтара

Тэты «Слоўнік тэрмінаў» прызначаны для выкарыстання ў школьнай практыцы. Ён спатрэбіцца на уроках выяўленчага мастацтва, сусветнай мастацкай культуры, гісторыі мастацтваў, а таксама пры вывучэнні пэўных тэм і пытанняў па гісторыі і літаратуры. Аўтар спадзяецца, што «Слоўнік» дапаможа ў рабоце настаўнікам, класным кіраўнікам, выхавальнікам. Цікавым і карысным ён будзе таксама для вучняў дзіцячых мастацкіх школ, навучэнцаў вучылішч культуры і мастацтва, студэнтаў гуманітарных факультэтаў універсітэтаў, выкладчыкаў.

Улічваючы такое шырокае кола чытачоў, аўтар паставіў сваёй задачай не толькі даць як мага больш поўнае адлюстраванне ў тэрмінах і назвах сучаснага стану мастацтва, мастацтвазнаўчай навукі, але і ўключыць разам з ужо шырокавядомымі і спецыяльныя тэрміны, пашыраныя ў асяроддзі мастакоў-практыкаў. Гэта дазволіць чытачам пазбегнуць як блытаніны ва ўжыванні тэрмінаў, паняццяў, няправільнага іх разумения, так і памылак ва ўяўленнях аб творчасці жывапісцаў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Большасць тэрмінаў, змешчаных у «Слоўніку», разглядаюцца не абстрактна, а на фоне твораў сусветнага мастацтва, на сувязях з багатай беларускай нацыянальнай культурнай спадчынай.

У «Слоўнік тэрмінаў» уключаны назвы і паняцці, а таксама іх сціслыя тлумачэнні. Самі тэрміны вылучаны вялікімі літарамі, у кожным з іх даецца націск. У дужках прыводзяцца эквіваленты слоў або варыянты іх паходжання на мовах тых краін і народаў, дзе яны ўзніклі ці адкуль, як мяркуецца, былі запазычаны. Усе словы з іншых моў напісаны лацінскімі літарамі. Пры наяўнасці некалькіх значэнняў тэрміна яны даюцца праз знак (;) або над парадкавым нумарам. У тлумачэннях да большасці тэрмінаў прыведзена іх суадноснасць з іншымі паняццямі, змешчанымі ў «Слоўніку». Гэтыя тэрміны вылучаны курсівам або канкрэтным указанием блізкага ці супрацьлеглага паняцця. У асобных прыкладах прыводзяцца прамое і пераноснае значэнні паняццяў, пашыраныя тэрміналагічныя словазлучэнні. У «Слоўніку» змешчаны ў асноўным назоўнікі, якія даюцца у назоўным склоне адзіночнага ліку, за выключэннем тых 'выпадкаў, калі назоўнік ужываецца толькі ў множньш ліку.

Пры рабоце са «Слоўнікам» карыснымі будуць ілюстрацыі, якія падабраны да большасці тэрмінаў з тым улікам, каб дапоўніць, удакладніць, пашырыць тэкставае тлумачэнне. У падборы ілюстрацый аўтар імкнуўся паказаць беларускае нацыянальнае мастацтва, абапіраючыся галоўным чынам на творы айчынных майстроў.

Аўтар выказвае глыбокую падзяку доктару філалагічных навук, прафесару Г. М. Мезенцы, ксяндзу-магістру, пробашчу касцёла Святых Сымона і Алены г. Мінска Владыславу Завальнюку, кандыдату багаслоўя, протаіерэю Сергію Гардуну, кандыдату гістарычных навук, дацэнту Л. У. Дамнянковай за заўвагі, парады і прапановы, якія садзейнічалі паляпшэнню «Слоўніка тэрмінаў».

Б.А. Лазука


<< открыть | закрыть >>

 

<< все Книги